Марыя Аляксееўна Успенская
Марыя Аляксееўна Успенская | |
---|---|
англ.: Maria Ouspenskaya | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1949[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | настаўніца, характарны акцёр, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0653642 |
![]() |
Марыя Аляксееўна Успенская (англ.: Maria Ouspenskaya; 29 ліпеня 1876 — 3 снежня 1949) — руска-амерыканская актрыса і тэатральны педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Успенская нарадзілася ў Туле ў сям’і адваката. Вучылася вакальнаму майстэрству ў Варшаве, некаторы час гастралявала ў правінцыі. У 1917 годзе Успенская была прынята ў Маскоўскі Мастацкі тэатр, дзе працавала пад кіраўніцтвам Канстанціна Станіслаўскага. Адначасова яна дэбютавала ў кіно, з’явіўшыся ў чатырох нямых фільмах.
Падчас амерыканскіх гастроляў тэатра ў 1922 годзе Марыя Успенская вырашыла застацца ў Нью-Ёрку, дзе ў 1929 годзе, сумесна з польскім акцёрам Рычардам Баляслаўскім, заснавала школу драматычнага мастацтва, актыўна прапагандуючы ў ёй метад Станіслаўскага. Актрыса была занята ў шматлікіх брадвейскіх пастаноўках, пераважна ва ўзроставых ролях.
Сярод яе работ у Галівудзе — старая цыганка ў фільме жахаў «Чалавек-воўк» (1941), Мадам Кірава ў рэмейку «Моста Ватэрлоа» (1941), а таксама менш значныя ролі ў фільмах пра Франкенштэйна і Тарзана. Успенская была ўпершыню вылучана на прэмію «Оскар» за сваю дэбютную амерыканскую ролю ў фільме «Додсварт» (1936), як найлепшая актрыса другога плана. Праз тры гады зноў намінавалася за ролю ў меладраме «Любоўная гісторыя». На здымачнай пляцоўцы Марыя Успенская заўсёды была ўладнай і патрабавальнай, а на здымках сваіх апошніх фільмаў настойвала на тым, каб у тытрах яна значылася як мадам Марыя Успенская.
У 1946 годзе «Оскар» быў прысуджаны яе вучаніцы — Эн Бакстэр.
Марыя Успенская памерла ад інсульту ў снежні 1949 года пасля сур’ёзных апёкаў, атрыманых падчас пажару ў сваім доме, дзе яна заснула з цыгарэтай у руцэ.
Зноскі
- ↑ а б Maria Ouspenskaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bonanza.com/items/like/144917917/Autograph-Madame-Maria-Ouspenskaya-On-8x10-Photo-Russian-Actress-C1940
- Асобы
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Туле
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
- Актрысы Расійскай імперыі
- Актрысы нямога кіно
- Тэатральныя педагогі ЗША
- Актрысы ЗША
- Актрысы XX стагоддзя
- Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
- Памерлі ад інсульту