Марыя Амалія Неапалітанская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Марыя Амалія Неапалітанская
фр.: Marie-Amélie de Bourbon-Siciles
Louis Hersent - Marie-Amélie de Bourbon, princesse des Deux-Siciles, reine des Français.jpg
Coat of arms of Marie Amélie of the Two Sicilies as Queen of the French.png

Consort of France[d]
9 жніўня 1830 — 24 лютага 1848

Нараджэнне 26 красавіка 1782(1782-04-26)[1][2][3]
Смерць 24 сакавіка 1866(1866-03-24)[1][2][3] (83 гады)
Месца пахавання
Род Неапалітанскія Бурбоны
Бацька Фердынанд I
Маці Марыя Караліна Аўстрыйская[d]
Муж Луі-Філіп I[4]
Дзеці Фердынанд Філіп[d][5], Луіза Марыя Арлеанская, Марыя Арлеанская[d][5], Луі Арлеанскі[d], Франчэска Арлеанская[d], Клеменціна Арлеанская[d], Франсуа Арлеанскі[d], Шарль Арлеанскі[d], Генрых Арлеанскі[d] і Антуан Арлеанскі[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Аўтограф Signature of Queen Marie Amélie.jpg
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Order of Queen Maria Luisa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (фр.: Marie Amélie Thérèse de Bourbon; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Дачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай.

Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі.

Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот.

У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі.

25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў.

У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе.

Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Marie-Amelie de Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Maria Amelia Teresa di Borbone, Principessa delle Due Sicilie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Marie Amalie (Maria) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Union List of Artist Names — 2020. Праверана 22 мая 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]