Марыя Арансан
| Нарадзілася |
23 снежня 1983[1][2] (41 год) |
||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | |||||||
| Рост | 1,76 ± 0,001 м[3] | ||||||
| Пазіцыя | нападаючы | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Іда Марыя Арансан (швед. Ida Maria Aronsson, нар. 23 снежня 1983) — шведская футбалістка, якая гуляла на пазіцыі нападаючай за клубы «Лінчэпінг» і «Мальмё». Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2008 года.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]З 2002 года выступала за «Лінчэпінг», правяла шэсць сезонаў у складзе каманды і адыграла агулам 121 гульню. У 2007 годзе клуб адпусціў яе.
Сезоны 2007/2008 і 2008/2009 правяла ў клубе «Мальмё», заключыўшы двухгадовы кантракт з магчымасцю падаўжэння на год, у 34 гульнях вызначылася 9 разоў. Па заканчэнні сезона 2008/2009 завяршыла гульнявую кар’еру і вярнулася ў Лінчэпінг, заняўшыся дзейнасцю, не звязанай з футболам.
У зборнай
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Арансан дэбютавала за зборную 2 кастрычніка 2004 года ў гульні супраць Фінляндыі (1:1). 9 лютага 2006 года ў матчы ў кіпрыёцкім горадзе Ахна забіла першы і адзіны гол за зборную ў гульні супраць Англіі (1:1). У жніўні 2008 года выклікалі ў склад алімпійскай зборнай у сувязі з траўмай Юсефіны Эквіст, выйшла ў авертайме чвэрцьфіналу супраць Германіі (Швецыя прайграла матч).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maria Aronsson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Aronsson, Ida Maria // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 15 студзеня 2022.
- ↑ Soccerdonna — 2010.