Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка
Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1997[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Фёдар Васільевіч Прымачэнка[d] |
Род дзейнасці | мастачка, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | наіўнае мастацтва[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | prymachenko.in.ua |
![]() |
Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка (укр.: Марія Оксентіївна Примаченко; 30 снежня 1908 (12 студзеня 1909), в. Балотня, Кіеўская губерня — 18 жніўня 1997, Балотня, Кіеўская вобласць, Украіна) — украінская мастачка. Народная мастачка УССР (1988). Прадстаўніца «народнага прымітыва» («наіўнага мастацтва»). Нацыянальная легенда Украіны (2022).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 30 снежня 1908 (12 студзеня 1909) года ў вёсцы Балотня Кіеўскай губерні (цяпер — Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці Украіны), дзе і правяла ўсё жыццё. Бацька, Аўксенцій Рыгоравіч, быў цесляром-віртуозам, майстраваў дваровыя агароджы. Маці, Праскоўя Васільеўна, была прызнанай майстрыцай вышывання (сама Марыя Аўксенцьеўна апраналася ва ўласнаручна вышытыя кашулі).
Дзяцінства Марыі было азмрочана страшнай хваробай — поліяміэлітам. Гэта зрабіла яе не па-дзіцячы сур’ёзнай і назіральнай, абвастрыла слых і зрок. Марыя Аўксенцьеўна годна і адважна перанесла ўсе жыццёвыя нягоды, у тым ліку і гібель мужа на фронце. А сын, Фёдар Васільевіч Прымачэнка (1941—2008), быў яе вучнем і з’яўляўся народным мастаком Украіны.
«Пачыналася ўсё гэта так, — успамінала мастачка. — Неяк каля хаты, ля рэчкі, на прыбраным кветкамі лузе пасвіла я гусей. На пяску малявала ўсякія кветкі, убачаныя мной. А потым заўважыла сіняватую гліну. Набрала яе ў падол і размалявала нашу хату…». Кожны прыходзіў паглядзець на гэта дзівоцтва, зробленае рукамі дзяўчынкі. Хвалілі. Суседзі прасілі ўпрыгожыць і іх дамы.
Талент Прымачэнка адкрыла кіяўлянка Таццяна Флору (у 1960—1970-х гадах творчасць Прымачэнка шырока папулярызавалася журналістам Г. А. Мястэчкіным). У 1936 годзе Марыю Аўксенцьеўну запрасілі ў эксперыментальныя майстэрні пры Кіеўскім музеі ўкраінскага мастацтва. Яе творчасць стала больш разнастайнай — Марыя малявала, вышывала, захапілася керамікай. У Дзяржаўным музеі ўкраінскага народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва захоўваюцца яе керамічныя збаны і стравы гэтага перыяду. Акім Герасіменка, прызнаны майстар украінскай керамікі, ахвотна перадаваў Прымачэнка вырабленыя ім вырабы розных формаў, а яна распісвала іх выявамі рудых лісічак, страшных звяроў, блакітных малпаў, што крочылі па сцеблах клубніцы, ці пакрытых кветкамі зялёных кракадзілаў.
За гады натхнёнай працы класік сучаснага ўкраінскага народнага жывапісу Марыя Прымачэнка стварыла больш за 500 мастацкіх работ. Акрамя таго, яна стварыла ўласны накірунак, сваю школу-студыю арыгінальнага дэкаратыўнага пісання, у якую прыцягвала таленавітых дзяцей з роднай Балотні. Марыю Прымачэнку ўзнагародзілі званнем заслужанай дзяячкі мастацтваў УССР, а ў 1988 годзе — званнем народнай мастачкі УССР.
Ёсць звесткі і пра тое, што Марыя Прымачэнка праявіла свой талент у галіне керамічнай скульптуры. Захаваўся толькі адзін твор у гэтым жанры — «Кракадзіл». За ўдзел у выставе народнага мастацтва 1936 года Прымачэнку ўзнагародзілі дыпломам першай ступені. У далейшым яе творы з нязменным поспехам экспанаваліся на выставах у Парыжы, Варшаве, Сафіі, Манрэалі, Празе. У 1986 годзе яна стварыла сваю Чарнобыльскую серыю карцін.
Памерла 18 жніўня 1997 года ў вёсцы Балотня, дзе і пахаваная.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцамі натхнення ў насценным хатнім жывапісе, арнаментальным і песенным багацці для мастачкі сталі матчыныя калыханкі. Творчасць Прымачэнка ўвабрала ў сябе разнастайную школу народнай творчасці, шматвяковую культуру народа: ад сотаў у выглядзе фантастычных жывёл, вясельных вырабаў з цеста, якімі яна славілася ў вёсцы, да старажытных тканін, дываноў, вышыўкі, стукачоў.
Страчаныя творы[правіць | правіць зыходнік]
Падчас расійскага ўварвання ва Украіну 27 лютага 2022 года ў райцэнтры Іванкіў Кіеўскай вобласці згарэў гісторыка-краязнаўчы музей, дзе захоўвалася каля двух з паловай дзясяткаў твораў Марыі Прымачэнкі. Некаторыя карціны, якія захоўвалісч ў музеі, былі захаваны. Іх часова зберагаюць мясцовыя жыхары[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаная дзяячка мастацтваў УССР,
- народная мастачка УССР (1988).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- У 2009 годзе бульвар Ліхачова ў Кіеве быў перайменаваны ў бульвар Марыі Прымачэнка.
Зноскі
- ↑ Примаченко Мария Авксентьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ «Іванківці винесли та забрали їх у свої хати»: твори Марії Примаченко вдалося зберегти
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Марія Приймаченко// К.: Артанія, 2015. — 59 с. / Електронна копія: НБУ ім. Ярослава Мудрого, 2016 / Вступне слово П .Багрія,М. Маричевського.
- Михайлова Р. Д. Примаченко Марія Авксентіївна // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2012. — Т. 9 : Прил — С. — С. 9. — 944 с. : іл. — ISBN 978-966-00-1290-5.
- Н. Велігоцька. Марія Приймаченко // К.: Мистецтво. 1994
- О. Найден. Марія Приймаченко // К.: 2004
- О. Найден. Марія Приймаченко. Орнамент простору і простір орнаменту // К.: ВД «Стилос», 2011
- Островский Г. С. Добрый лев Марии Примаченко. — М.: Советский художник, 1990. — 224 с. — (Рассказы о художниках).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка
- Мария Примаченко. Комплект открыток. Ленинград, Аврора, 1979
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Радамысльскім павеце
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Кіеўскай вобласці
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украінскай ССР
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» (Ганаровы знак адрознення)
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Мастакі XX стагоддзя
- Наіўнае мастацтва
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі