Марыя Баневі
Марыя Баневі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | шведск.: Anna Maria Cecilia Bonnevie |
Род дзейнасці | актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 26 верасня 1973[1][2] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Per Waldvik[d] |
Маці | Jannik Bonnevie[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Марыя Сесілія Баневі (шведск.: Anna Maria Cecilia Bonnevie, нар.26 верасня 1973, Вестэрос, Швецыя) — шведска-нарвежская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і акцёраў, бацька — швед, маці — нарвежка. У 1997 годзе скончыла Шведскую нацыянальную акадэмію акцёрскага і пластычнага мастацтва ў Стакгольме. У тым жа годзе дэбютавала ў Каралеўскім драматычным тэатры (швед. Dramaten).
Марыя Баневі — адна з самых папулярных актрыс у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме, на сцэне якога яна не раз з’яўлялася ў драмах Ібсена і Стрындберга, у пастаноўках Інгмара Бергмана. Уладальніца прэміі Аманда і прыза Манрэальскага фестывалю 2002 года ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за карціну «Я — Дзіна» рэжысёра Оле Борнедаля паводле рамана Херб’ёрг Васму «Кніга Дзіны». Выканала адну з галоўных роляў у фільме Андрэя Звягінцава «Выгнанне» (2007). Уваходзіла ў журы МКФ у Карлавых Варах (2009).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б Bonnevie, Anna Cecilia Maria // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 28 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Баневі