Марыя Васілеўна Акцябрская
Марыя Васілеўна Акцябрская | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 ліпеня (3 жніўня) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1944 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Васілеўна Акцябрская (нар. 3 жніўня 1902, в. Блыжне, Краснагвардзійскі раён, Крым — 15 сакавіка 1944, Смаленск) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працавала ў Сімферопалі на кансервавым заводзе, потым тэлефаністкай. Яе муж, палкавы камісар I. Ф. Акцябрскі, загінуў на фронце 9 жніўня 1941 года.
На фронце з кастрычніка 1943 года. Унесла асабістыя зберажэнні на будаўніцтва танка, які назвалі «Баявая сяброўка», разам з экіпажам прымала ўдзел у зборцы танка на заводзе, стала яго механікам-вадзіцеліем. Гвардыі сяржант М. В. Акцябрская вызначылася у баях за вызваленне Віцебшчыны. У час вызвалення вёскі Новае Сяло Сенненскага раёна у танку М. В. Акцябрскай была пашкоджана гусеніца. 3-за моцнага артылерыйскага агню экіпаж трое сутак не меў магчымасці адрамантаваць танк. Увесь гэты, час экіпаж не пакідаў «Баявую сяброўку» і знаходзіўся ў пастаяннай баявой гатоўнасці. 20 лістапада 1943 года на досвітку чацвёртага дня, калі савецкія войскі аднавілі наступление на Новае Сяло, танкісты змаглі хутка адрамантаваць гусеніцу і адны з першых уварваліся на пазіцыі ворага.
17 студзеня 1944 года ў баі за в. Крынкі Лёзненскага раёна Марыя Васілеўна была цяжка паранена. Памерла ад ран 15 сакавіка 1944 года. Пахавана ў Смаленску ў Кутузаўскім садзе каля сцяны Славы.
Танк «Баявая сяброўка», як і марыла Марыя Акцябрская, дайшоў да Берліна, перад гэтым прымаў удзел у Беларускай аперацыі, вызваленні Польшчы.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем М. В. Акцябрскай названа вуліца ў Лёзне, у в. Крынкі ёй пастаўлены помнік, недалёка ад месца апошняга бою пастаўлены манумент[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Таўрычаскай губерні
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Памерлі ад ран
- Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне