Перайсці да зместу

Марыя Васільеўна Смірнова

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Васільеўна Смірнова
руск.: Мария Васильевна Смирнова
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 31 сакавіка 1920(1920-03-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2002(2002-06-10) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Варшавы» медаль «Ветэран працы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Васільеўна Смірно́ва (31 сакавіка 1920, Цвярская вобласць10 чэрвеня 2002, Цвер) — савецкі ваенны лётчык, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 па 1945 год-камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка. Герой Савецкага Саюза (1944).

Нарадзілася ў вёсцы Вараб'ёва цяпер Ліхаслаўльскага раёна Цвярской вобласці ў сялянскай сям'і[1]. Карэлка. У 1936 годзе скончыла Ліхаслаўльскае педагагічнае вучылішча, Калінінскі аэраклуб. Працавала настаўніцай у вёсцы Палюжжа, лётчыкам-інструктарам у аэраклубе. У Чырвонай Арміі з лістапада 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы лётчыкаў пры Энгельсской ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б) з 1943 года.

Дзяўчаты-афіцэры 46-га гвардзейскага Таманскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 325-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 4-й паветранай арміі: Еўдакія Бершанская (злева), Марыя Смірнова (стаіць) і Паліна Гельман.

Камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (325-я начная бамбардзіровачная авіядывізія, 4-я паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі капітан М. В. Смірнова да жніўня 1944 года здзейсніла 805 начных баявых вылетаў на бамбардзіроўку войскаў праціўніка, нанесла ворагу вялікія страты. З 25 тысяч баявых вылетаў на долю эскадрыллі Смірновай прыходзілася 10 тысяч вылетаў, сама яна 940 разоў лётала на начныя баявыя заданні.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі камандзіру эскадрыллі гвардыі капітану Смірновай Марыі Васільеўне было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны ў адстаўцы ў званні маёра. У 1954 годзе скончыла Тамбоўскую абласную партыйную школу. Знаходзілася на партыйнай і савецкай рабоце. Жыла ў Цверы.

Памерла 10 ліпеня 2002 года ў Цверы. Пахавана на Дзмітрава-Чаркаскіх могілках Цверы.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе савецкі мастак Сяргей Бачароў напісаў з натуры вялікае палатно «Групавы партрэт лётчыц — Герояў Савецкага Саюза 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяцыйнага Таманского Чырванасцяжнага і ордэна Суворава палка. Начныя ведзьмы», палатно, алей 200х250 см.на карціне Смірнова М. В. У цэнтры, злева на права уверсе восьмая. Карціна знаходзіцца ў зборы Музея авіяцыі і касманаўтыкі ў Маскве.

  • Смирнова Мария Васильевна // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 482. — 607 с. — 65 000 экз.
  • Парфёнов А. Всегда на посту // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов; предисл. Е. Кононенко. — М.: Политиздат, 1969. — Т. 2. — 463 с.
  • Ракобольская И. В., Кравцова Н. Ф. Нас называли ночными ведьмами. — М.: Изд-во МГУ, 2005. — 336 с.