Марыя Вітнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Вітнер
венг.: Wittner Mária
WittnerMariaFotoThalerTamas.jpg
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1937(1937-06-09) (81 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Партыя:
Род дзейнасці: палітык
Узнагароды:
Grand Cross of the Order of Merit of Hungary
Commons-logo.svg Марыя Вітнер на Вікісховішчы

Марыя Вітнер (венг.: Wittner Mária; 9 чэрвеня 1937, Будапешт) — венгерская грамадская актывістка і палітычная дзяячка, актыўная ўдзельніца антыкамуністычнага Венгерскага паўстання 1956 года. Была прысуджана да смяротнага пакарання з заменай на турэмнае зняволенне. Пасля змены грамадска-палітычнага ладу Венгрыі — член партыі Фідэс. У 20062014 — дэпутат венгерскага парламента.

Цяжкая юнацкасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў шматдзетнай будапештскай сям'і. Бацька Марыі Вінер невядомы (паводле некаторых звестак, ён быў іранец). У двухгадовым узросце маці аддала Марыю на апеку каталіцкага манастыра кармелітак. Праз дзевяць гадоў Марыя вярнулася дадому, але маці адправіла яе ў дзіцячую хату.

Не скончыўшы сярэдняй школы, Марыя змушана была працаваць машыністкай і стэнаграфісткай у Сольнаку. У 1955 годзе вярнулася ў Будапешт. Нарадзіла сына, але шлюб не зарэгістравала з-за сваркі з жаніхом. Жыла выпадковымі заробкамі[1].

Удзельніца паўстання. Смяротны прысуд і далейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

23 кастрычніка 1956 года Марыя Вітнер наважна падтрымала антыкамуністычнае Венгерскае паўстанне. Брала ўдзел у атацы дэманстрантаў на Дом радыё. На наступны дзень далучылася да абаронцаў «Пасажу Корвіна». 30 кастрычніка брала ўдзел у захопе паліцэйскага ўчастка. 4 лістапада была паранена ў баі з савецкімі войскамі. У бітвах трымалася побач з сяброўкай — Каталін Стыкер (яна ж — Белане Хаўрыла)[2].

9 лістапада Марыя Вінер была арыштавана пры спробе перасекчы мяжу. Пасля допыту ёй атрымалася вызваліцца і перабрацца ў Аўстрыю. Аднак праз некалькі тыдняў яна вярнулася на радзіму. Працавала чорнарабочай.

16 ліпеня 1957 Марыя Вітнер ізноў была арыштавана і аддадзена пад суд. Група з дзевяці чалавек, у тым ліку Вітнер, вінавацілася ў здзяйсненні забойстваў падчас будапешцкіх баёў. Допыты праводзіліся ў цвёрдай форме, у адказ Вітнер трымалася вельмі агрэсіўна. 23 ліпеня 1958 падсудныя былі прысуджаны да смяротнага пакарання. 24 лютага 1959 апеляцыйная інстанцыя замяніла прысуд Марыі Вітнер на пажыццёвае зняволенне. Пяцёра іншых абвінавачаных атрымалі розныя тэрміны. Тры смяротныя прысуды былі прыведзены ў выкананне, у тым ліку ў дачыненні Каталін Стыкер[3].

Марыя Вітнер правяла ў турме 11 гадоў. Вызвалілася 25 сакавіка 1970 года. Жыла ў Сольнаку і Дунакесі, працавала швачкай і прыбірачкай. Выйшла замуж, нарадзіла другога сына, але неўзабаве развялася з-за алкозалежнасці мужа. З-за пашкоджання хрыбетніка з 1980 атрымвае пенсію па інваліднасці[4].

У ветэранскім руху. Дэпутат ад партыі Фидес[правіць | правіць зыходнік]

Пасля дэмантажу камуністычнага рэжыму Марыя Вітнер стала вядомым грамадскім і палітычным дзеячам. Брала ўдзел у стварэнні арганізацый ветэранаў Венгерскага паўстання. У 1993 годзе ўвайшла ў камітэт, што займаўся размеркаваннем жытла для ўдзельнікаў паўстання. Пры гэтым яна рэгулярна ўступала ў канфлікты ў ветэранамі-эмігрантамі, у тым ліку з Гергеем Понграцам — бо настойвала на прыярытэце тых ветэранаў, якія не пакідалі Венгрыю.

Уступіла ў партыю Фідэс. Лічыцца ў партыі прадстаўніком ліберальнага кансерватызму, які супрацьстаяў ультракансерватыўным і нацыянал-сацыялістычным тэндэнцыям[5]. На выбарах 2006 і 2010 Марыя Вітнер абіралася дэпутатам Нацыянальнага сходу Венгрыі. Была ў парламенцкіх камітэтах па працы і па правах чалавека[6].

У 2007 годзе ў Венгрыі быў зняты фільм Hóhér, vigyázz!Кат, сцеражыся! — які расказвае пра лёс Марыі Вітнер, Каталін Стыкер і іх сяброў[7].

Марыя Вітнер вядомая крайнім антыкамунізмам і цвёрдай крытыкай «чырвоных капіталістаў» посткамуністычнай Венгрыі[8]. Асабліва рэзка крытыкавала яна Дзьюлу Хорна — аднаго з лідараў Венгерскай сацпартыі (былая камуністычная ВСРП) і прэм'ер-міністра Венгрыі ў 19941998. У 2011 годзе Вінер назвала Хорна «катам, якому варта бярэгчыся» (увосень 1956 камуніст Хорн браў удзел у падаўленні паўстання)[9]. Са свайго боку, апаненты-сацыялісты вінавацілі Марыю Вітнер у дачыненні да лінчаванняў падчас кастрычніцкіх баёў, аднак не змаглі прывесці неабвяргальных довадаў[10].

24 мая 2006 года Марыя Вітнер, Шандар Рац і Ласла Балаш-Піры — удзельнікі паўстання і актывісты Камітэта гістарычнай справядлівасці — публічна выказалі пратэст супраць запрашэння прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана на ўрачыстасці па выпадку 50-летняга юбілею Венгерскага паўстання. У адкрытым лісце яны нагадалі, што ў 1956 годзе Напалітана падтрымваў уварванне савецкіх войскаў у Венгрыю і выступаў як праціўнік паўстання.

У 1991 годзе Марыя Вітнер узнагароджана Вялікім крыжам ордэна За заслугі перад Венгерскай Рэспублікай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]