Марыя Ганзага
Марыя Ганзага італ.: Maria Gonzaga | |||
![]() | |||
Партрэт Марыі Ганзага. | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1612 — 1660 | |||
(пад імем Марыі Ганзага) | |||
Папярэднік | Маргарыта Савойская | ||
Пераемнік | Ізабела Клара Аўстрыйская | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 29 ліпеня 1609[1][2] | ||
Смерць | 14 жніўня 1660[1][2] (51 год) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Ганзага[d] | ||
Бацька | Франчэска IV Ганзага[d] | ||
Маці | Маргарыта Савойская[d] | ||
Муж | Карл II Ганзага | ||
Дзеці | Элеанора Ганзага і Карл III Ганзага[d] | ||
Марыя Ганзага (італ.: Maria Gonzaga; 29.07.1609, Мантуя — 14.08.1660, там жа) — дачка герцага Мантуанскага і Манферацкага Франчэска IV з роду Ганзага, герцагіня Манферата, у шлюбе — герцагіня Невера і Рэтэля.
З 1637 па 1647 год была рэгентам пры непаўналетнім сыне, Карла II Ганзага-Невер, герцагу Мантуі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Марыя Ганзага нарадзілася 29 ліпеня 1609 года ў Мантуі. Яна была старэйшай дачкой і адзіным выжылым дзіцем у сям'і Франчэска IV Ганзага, герцага Мантуі і Манферата і Маргарыты Савойскай, дачкі Карла Эмануэля I, герцага Савойскага.
Марыі Ганзага быў тры гады, калі ў 1612 годзе герцаг Франчэска IV сканаў ва ўзросце дваццаці шасці гадоў. Да яе адышло герцагства Манферата. Фердынанда I Мантуанскі даручыў пляменніцу клопатам манашак у кляштары Святой Урсулы ў Мантуі.[3]
Марыя Ганзага выйшла замуж за Карла Ганзага, герцага Невера і Рэтэля. Пасля смерці двух сваіх дзядзькоў, яе цесць Карла I Ганзага, прадстаўнік бакавой галіны роду, атрымаў ва ўладанне герцагства Мантуі. Заўдавела ў 1631 годзе. Пасля смерці цесця ў 1637 годзе, яна стала рэгентам пры непаўналетнім сыне.
Марыя Ганзага змагла аднавіць феод, спустошаны ў 1630 годзе арміяй Свяшчэннай Рымскай імперыі. Захаваўшы дружалюбныя адносіны з Францыяй, яна ўсталявала дружалюбныя адносіны з імперыяй і з Іспаніяй, у чым ёй дапамагла яе цётка, якая імператрыца-ўдава Элеанора Мантуанская.
Пры непасрэдным удзеле Марыі Ганзага былі заключаны дынастычныя шлюбы яе дзяцей — у 1649 годзе сына з Ізабелай Кларай фон Габсбург, дачкой эрцгерцага Леапольда V Аўстрыйскага і ўнучкай імператара Фердынанда II, і ў 1651 годзе дачкі з імператарам Фердынандам III.
Марыя Ганзага была ініцыятарам шматлікіх рэформаў, якія аднавілі эканоміку герцагства і стымулявалі рост колькасці насельніцтва. У 1647 годзе, перадаўшы стырны кіравання над Мантуяй сыну, яна выдалілася на вілу Фаварыта, дзе сканала 14 жніўня 1660 года.[4]
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У сям'і Карла Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся двое дзяцей.
- Карла II Ганзага-Невер (31.10.1629—14.08.1665);
- Элеанора Ганзага-Невер (18.11.1630—06.12.1686).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lundy D. R. Maria Gonzaga, Principessa di Mantova // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Marie de Gonzague-Mantoue // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Марыя Ганзага на сайце Italia donna
- ↑ Santuario Beata Vergine Maria delle Grazie - Grazie di Curtatone (Mantova)