Марыя Гаэтана Аньезі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Гаэтана Аньезі
італ.: Maria Gaetana Agnesi
Дата нараджэння 16 мая 1718(1718-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1799(1799-01-09)[1][3][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці філосаф, матэматык, філантроп, багаслоў, педагог
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Гаэтана Аньезі (італ.: Maria Gaetana Agnesi; 16 мая 1718, Мілан — 9 студзеня 1799) — італьянскі матэматык і філантроп.

Яна паходзіла з заможнай купецкай сям’і, у якой было 21 дзіця. Марыя Гаэтана была старэйшай з дзяцей. Яе бацька быў прафесарам матэматыкі, ён з дзяцінства падтрымліваў матэматычныя здольнасці дачкі і паклапаціўся аб добрай адукацыі Марыі Гаэтана. Ва ўзросце 21 года яна захацела пайсці ў манастыр, але яе бацька быў супраць. Яна падпарадкавалася яго волі і занялася матэматыкай.

У 1748 годзе яна апублікавала сваю працу Instituzioni analitiche («Асновы аналізу»). Крывая верзіера (іншая назва «завітак Аньезі») названая ў гонар Марыі Гаэтана, якая даследавала гэтую крывую. Яна мела таксама дасягненні ў дыферэнцыяльным вылічэнні.

У 1748 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XIV прысвоіў ёй званне прафесара Універсітэта Балонні. Аднак ніколі не выкладала ва ўніверсітэце.

Калі Марыі Гаэтане было 34 гады, памёр яе бацька. З гэтага часу яна занялася філантрапічнай дзейнасцю і пачала вывучаць тэалогію. Дапамагала бедным і хворым і давала прытулак бяздомным у сваім доме.

З 1771 г. на працягу 28 гадоў Марыя Гаэтана кіравала прытулкам для старых жанчын.

Адна з сясцёр Марыі Гаэтана — Марыя Тэрэза была вядомым музыкантам і кампазітарам. Яна была знаёмая з Моцартам, Гайднам і Сальеры.

Зноскі

  1. а б Maria Gaetana Agnesi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maria Gaetana Agnesi // Scienza a due voci — 1999.
  3. Maria Gaetana Agnesi // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 29 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С. 541.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]