Марыя Грыпэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Грыпэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1923(1923-07-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2007(2007-04-05)[5][1][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Camilla Gripe[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, аўтар
Гады творчасці з 1954
Прэміі
Узнагароды
Litteris et Artibus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Крысціна Грыпэ (шведск.: Maria Kristina Gripe), народжаная Мая Стына Вальтэр (шведск.: Maja Stina Walter); 25 ліпеня 1923, Ваксхальм, Швецыя — 5 красавіка 2007, Рёнінгэ, Швецыя) — шведская пісьменніца, аўтар мноства кніг для дзяцей і юнацтва. У 1974 годзе была ўзнагароджана медалём Г. Х. Андэрсена. Яе кнігі атрымалі мноства ўзнагарод, і яна была лаўрэатам шведскай прэміі Доблаўга ў 1979 годзе. Яе творы выдаваліся на 29 мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменніца з’явілася на свет 25 ліпеня 1923 года ў Ваксхальме, Швецыя. Калі Марыі было шэсць гадоў, яе сям’я пераехала з Ваксхальма ў Эрэбру. Яны зноў пераехалі ў Стакгольм, дзе Марыя з адзнакай закончыла школу, затым — Стакгольмскі ўніверсітэт, у якім вывучала філасофію; у 1946 годзе выйшла замуж за мастака Харальда Грыпэ, які стаў пазней ілюстратарам яе кніг. Першая аповесць Марыі, «У нашым маленькім гарадку» (шведск.: I vår lilla stad) была напісана ёю для дачкі Камілы і апублікаваная ў 1954 годзе. Усенародная вядомасць прыйшла да пісьменніцы з выданнем трылогіі пра Хуга і Юзэфіну.

Усяго ёю было напісана больш за 30 кніг для дзяцей і юнацтва. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніцы — павага да асобы, вера ў тое, што на свеце няма «лішніх» людзей — «кожны чалавек павінен усведамляць сябе як істота неабходная» (цытата з Шапэнгаўэра, якая стала эпіграфам да «Сесіліі Агнес …»); асабліва востра гэтая тэма ставіцца ў аповесцях пра Эльвісу. У многіх творах Грыпэ ёсць містычныя, «звышнатуральныя» элементы («Сесілія Агнес — дзіўная гісторыя», «Гнаявы жук лётае ў прыцемках…»).

Пісьменніца памерла 5 красавіка 2007 года ва ўзросце васьмідзесяці трох гадоў. Яе апошняя кніга, «Кветка Ганны» (шведск.: Annas blomma) была апублікавана ў 1997 годзе за дзесяць гадоў да смерці аўтара.

Некаторыя кнігі Грыпэ былі экранізаваныя.

Зноскі