Перайсці да зместу

Марыя Карнеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Карнеенка
Род дзейнасці візуальная мастачка, фатографка
Дата нараджэння 1981
Месца нараджэння
Альма-матар

Марыя Карнеенка (нар. 1981, Гомель) — беларуская візуальная мастачка, якая працуе з фатаграфіяй, сучасным мастацтвам, калажам і мак’юментары[1].

Нарадзілася ў 1981 годзе ў Гомелі. У 1999—2004 гадах вучылася ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным ўніверсітэце, бакалаўр маркетынгу.

З 2016 года супрацоўнічала ў школе фатаграфіі «FSh1» у Мінску. У 2019—2020 гадах навучалася ў школе сучаснай фатаграфіі DocDocDoc у Санкт-Пецярбургу, курс «Эксперыменты сучаснай фатаграфіі».

Станам на 2025 год менеджарка беларускай фатаграфічнай пляцоўкі «FSh1» ў Варшаве.

Творчая практыка

[правіць | правіць зыходнік]

«На разломе часу» — дэбютны фатаграфічны праект Марыі Карнеенкі, паказаны ў межах праграмы «Маладая беларуская фатаграфія 2x2» у Мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура (Мінск). Праект даследуе тэмы сям’і, асабістага сталення і сталення пакалення, перапляценне памяці і міфалогіі. Марыя дакументуе рост сваёй дачкі, натхняючыся сямейным лецішчам — месцам, якое на працягу дзесяцігоддзяў стала каталізатарам шчаслівых дзіцячых успамінаў. Праз свае фотаздымкі яна візуальна стварае «часавы разлом», перадаючы дзіўнае і заблытанае пачуццё, якое адчувае кожнае лета, вяртаючыся туды, дзе ўспаміны «накладаюцца на ўспрыманне тут і цяпер».

Даўняе захапленне пацукамі стала асновай яшчэ аднаго важнага кірунку ў яе творчасці. Праект Rattus Sapience узнік з яе актывізму і асабістых сустрэч з пацукамі — адносін, якія выходзяць за межы паняцця «ўласнасць», бо яны не вызначаюцца і не абмяжоўваюцца валоданнем[2]. У праекце мастачка выходзіць за межы фатаграфіі, ствараючы аналагавыя, лічбавыя і 3D-калажы, а таксама скульптурныя аб’екты, якія робяцца асновай для будучых фотаздымкаў. Яна таксама ўключае ў наратыў ілюстрацыі, створаныя паводле ўласных эскізаў[3].

Праект складаецца з некалькіх слаёў і сюжэтных ліній, таму ён адкрыты для інтэрпрэтацыі і існуе ў некалькіх варыянтах. RATS — самая першая версія праекта, яго пачатак, за якую мастачка атрымала спецыяльную адзнаку журы Blurring the Lines 2020. Rattus Sapiens — найбольш вядомы выставачны варыянт праекта, яго мак’юментары-версія.

Пераасэнсаванне праекта ўвасобілася ў кнізе Rattus Sapience ад выдавецтва TAMAKA[4]. Кніга прапануе новы погляд і магчымасць паразважаць пра найбольш істотнае: любоў, клопат, адказнасць, асабісты досвед, у тым ліку эмігранцкі. Яна стварае мастацкі дыялог, злучаючы візуальны голас Марыі і тэкставы голас беларускай пісьменніцы Таццяны Заміроўскай, дзякуючы чаму адбываецца размова ўнутры тэксту — абмен досведам, пачуццямі, траўмамі і ўспамінамі[5].

  • 2018 — Фестываль школы фатаграфіі FЅh1, Мінск.
  • 2019 — «На разломе часу», групавая выстаўка маладой беларускай фатаграфіі «2x2», Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Мінск.
  • 2020 — «Rattus sapiens», групавая выстаўка, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь.
  • 2021 — «Rattus sapiens», Riga Photomonth, Латвія.
  • 2024 — «Rattus sapiens», фестываль фатаграфіі «Święto Fotografii», Уроцлаў, Польшча[6].
  • 2024 — «Rattus sapiens», Rise of Culture Festival, Жэшаў, Польшча[6].
  • 2025 — «Rattus sapiens», групавая выстаўка «Тры шыўкі ад краю» / Noc Muzeów, галерэя Duży Pokój, Варшава, Польшча[6].
  • 2025 — «Rattus sapiens», Рыбніцкі фотафестываль, Польшча[6].

Выбраныя падзеі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2025 — Book Launch: ''Rattus Sapiens'', галерэя Duży Pokój Варшава, Польша.
  • 2025 — Аўтарская размова: ''Rattus Sapiens'', Paper Photo Festival, Катавіцы, Польша[7].
  • 2025 ​— ''Expedition BY BOOKS: Belarusian Photographic Publications from the FSh1 Library'', Paper Photo Festival, Катавіцы, Польша (у супольным куратарстве з Яўгенам Атцецкім).
  • 2025 ​— ''De-constructed'' (групавая выстаўка), B-Part Exhibition, Берлін, Германія[8].
  • 2026 ​—Аўтарская размова: ''Rattus Sapiens'', Centrum Sztuki Współczesnej Zamek Ujazdowski, Варшава, Польша​[9].
  • 2026 ​—Аўтарская размова: ''Rattus Sapiens'', Akademia KaPeWu, Варшава, Польша .
  • 2026 ​—Аўтарская размова: ''Rattus Sapiens'', Rybnik Foto Festival, Рыбнік, Польша.

Прызнанні і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2020 — Спецыяльная адзнака журы Blurring the Lines[10].
  • 2024 — Лаўрэатка фестывалю Święto Fotografii, Уроцлаў, Польшча[11].
  • 2026 — Лонгліст «Die Schönsten Deutschen Bücher 2026» («Найпрыгажэйшыя нямецкія кнігі 2026»)[12].
  • 2026 — Бронзавы лаўрэат European Design Awards 2026, намінацыя «Artistic Catalogue Layout»[13].

Rattus Sapience, 2025, выдавецтва TAMAKA. Першае выданне Марыі Карнеенкі даследуе ідэю інтэлектуальнай паралельнай цывілізацыі пацукоў, якая існуе побач з чалавечым грамадствам, кідаючы выклік нашаму антрапацэнтрызму. Спалучаючы фатаграфію, калажы і тэксты Таццяны Заміроўскай, праца запрашае пераасэнсаваць узаемаадносіны паміж чалавекам і жывёламі праз прызму гульні і гратэску. Яна размывае межы паміж рэальнасцю і міфам, стварае стымул для суіснавання і эмпатыі праз уяўленне свету з перспектывы пацукоў і сумнеў у лідарстве чалавецтва.

  1. ↑ В мире животных: Крысы захватывают человеческую цивилизацию (руск.). Bird In Flight (6 мая 2021). Праверана 22 ліпеня 2025.
  2. ↑ Rats by Maryia Karneyenka. urbanautica.com. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  3. ↑ Rattus sapiens (руск.). kalektar.org. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  4. ↑ Team, Contemporary Lynx. 11 photobooks from Paper Photo Festival 2025 to know (англ.). contemporarylynx.co.uk. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  5. ↑ hahickerson. Maryia Karneyenka – Rattus Sapiens (англ.). PhotoBook Journal (5 лютага 2026). Праверана 25 чэрвеня 2026.
  6. 1 2 3 4 Беларуская фатаграфія 2025: вялікі агляд . Беларуская Рада Культуры (28 красавіка 2025). Праверана 23 ліпеня 2025.
  7. ↑ The festival will take place in Katowice (Poland) (англ.). Paper Photo Festival. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  8. ↑ PEP and B-Part Exhibition (англ.). PEP. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  9. ↑ Rattus Sapiens – Centrum Sztuki Współczesnej Zamek Ujazdowski (польск.). – Centrum Sztuki Współczesnej Zamek Ujazdowski. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  10. ↑ Blurring the Lines 2020 Jurors’ Report (англ.). Праверана 25 чэрвеня 2026.
  11. ↑ rnvlavmrrn. Беларуская фатаграфія 2025: вялікі агляд . Беларуская Рада культуры (28 красавіка 2025). Праверана 25 чэрвеня 2026.
  12. ↑ die Longlist / Stiftung Buchkunst (ням.). www.stiftung-buchkunst.de. Праверана 25 чэрвеня 2026.
  13. ↑ RATTUS SAPIENS by Maryia Karneyenka, published by TAMAKA (англ.). European Design Awards. Праверана 25 чэрвеня 2026.