Перайсці да зместу

Марыя Крысціна (каралева Іспаніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Крысціна
ісп.: María Cristina de Borbónuhj
Сябра Рады дам гонару і заслуг[d]
з 29 снежня 1829

Нараджэнне 27 красавіка 1806(1806-04-27)[1][2][…]
Смерць 22 жніўня 1878(1878-08-22)[1][4][…] (72 гады)
Месца пахавання
Род Неапалітанскія Бурбоны і Іспанскія Бурбоны
Бацька Францыск I[d]
Маці Марыя Ізабэла Іспанская[d]
Муж Фердынанд VII[6] і Agustín Fernando Muñoz, 1st Duke of Riánsares[d][6]
Дзеці Ізабела II, Луіза Фернанда Іспанская[d][7], Agustín Muñoz, 1st Duke of Tarancón[d], Antonio Muñoz y de Borbón[d][8], Марыя Ампара Муньёс Віста-Алегрэ[d][8], Maria de los Milagros Muñoz[d][8], Fernando Muñoz, 2nd Duke of Tarancón[d][8], María Cristina Muñoz y Borbón[d][8], Juan Muñoz y de Borbón, Conde de Recuerdo[d][8] і Jose Muñoz y de Borbón, Conde de Gracia[d][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Дзейнасць палітыка[9]
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Крысціна Фернанда Бурбон-Сіцылійская (ісп.: María Cristina Fernanda de Borbón-Dos Sicilias y Borbón, італ.: Maria Cristina Ferdinanda di Borbone-Due Sicilie; 27 красавіка 1807, Палерма22 жніўня 1878, Гаўр) — каралева-кансорт Іспаніі з 1829 па 1833 год і каралева-рэгент Іспаніі з 1833 года, калі яе дачка Ізабела ІІ стала каралевай ва ўзросце двух гадоў, да 1840 года. Дзякуючы кароткаму шлюбу з каралём Іспаніі Фердынандам VII яна стала цэнтральным персанажам у гісторыі Іспаніі амаль на 50 гадоў, дзякуючы увядзенне двухпалатнай мадэлі кіравання на аснове Рэстаўрацыі Бурбонаў.

Нарадзілася ў Палерма на Сіцыліі 27 красавіка 1806 года. Яна была дачкой караля Абедзвюх Сіцылій Францыска I ад яго другой жонкі, Марыі Ізабелы Іспанскай. 11 снежня 1829 года ў Мадрыдзе яна выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Іспаніі Фердынанда VII. Маці Марыі Крысціны - Марыя Ізабэла і Фердынанд VII былі дзецьмі караля Карла IV і яго жонкі Марыі-Луізы Пармскай. Больш за тое, першая жонка Фердынанда VII – Марыя Антаніета Бурбон (1784–1806) была сястрой Францыска I Сіцылійскага, гэта значыць цёткай Марыі Крысціны. Пасля смерці Марыі Антаніэты Фердынанд VII ажаніўся з Марыяй Ізабэлай Партугальскай, інфантай Партугальскай (1787—1819), а пасля яе смерці — з Марыяй-Жазефай Ветын, прынцэсай Саксонскай (1803—1829). Такім чынам, Марыя Крыстына была яго чацвёртай і апошняй жонкай і адзінай з яго жонак, якая дала яму нашчадкаў, якія выжылі.

Фердынанд памёр 29 верасня 1833 года, і яго жонка стала рэгентам ад імя старэйшай дачкі. Правы маленькай Ізабелы на трон паставіў пад сумнеў малодшы брат Фердынанда - інфант Дон Карлас, які заявіў, што Фердынанд VII не мае права даваць жанчынам права спадчыны. Дон Карлас абвясціў сябе каралём Іспаніі пад імем Карл V. Вынікам стала вайна (1837–1839).

28 снежня 1833 года, неўзабаве пасля смерці Фердынанда VII, Марыя Крысціна таемна выйшла замуж за былога сяржанта каралеўскай гвардыі Аўгусціна Фердынанда Муньёса, герцага Рыансарэскага (1808—1873). Муньёс атрымаў свой тытул у 1844 годзе ад Ізабелы II. У пары было восем дзяцей.

Марыя Крысціна памерла ў Гаўры ў Францыі. Як удава караля Фердынанда VII і маці каралевы Ізабэлы II, яна была пахавана ў каралеўскім склепе ў манастыры Эскарыял. Месцы пахавання ў гэтым склепе зарэзерваваны для іспанскіх манархаў і іх жонак, якія былі бацькамі іспанскіх кіраўнікоў. З-за гэтага першыя тры жонкі Фердынанда былі пахаваныя ў іншых частках манастыра або зусім у іншых цэрквах.

  1. а б Maria Cristina de Borbón // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maria Cristina de Borbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118890980 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Maria Christina // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118890980 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  8. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  9. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.