Марыя Лук’янаўна Біешу
Марыя Біешу | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1935[1][2] ці 5 мая 1934[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 2012[4][1][2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() ![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог, палітык |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Калектывы | Малдаўскі тэатр оперы і балета імя А. С. Пушкіна |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Марыя Лук’янаўна Біе́шу (малд.: Maria Bieşu; 1935—2012) — савецкая малдаўская камерная спявачка, оперная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана) і педагог. Народная артыстка СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Малдовы (1968) Ленінскай прэміі (1982) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1974).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 3 жніўня 1935 года у сяле Валінцір (цяпер у Штэфан-Водскім раёне Малдовы).
Скончыла школу ў родным сяле і ў 1951 годзе паступіла на факультэт агралесамеліярацыі сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Леова. Спявала ў самадзейнасці. У 1955 годзе была прынята без экзаменаў у Кішынёўскую дзяржаўную кансерваторыю (цяпер Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў) у клас педагога С. Л. Зарыф’ян, у якой правучылася чатыры гады.
Падчас вучобы, у 1958—1960 гадах выступала з аркестрам народных інструментаў Ансамбля песні і танца «Флуераш».
Скончыла ў 1961 годзе Кішынёўскую кансерваторыю па класе П. А. Батэзат і адразу пасля дзяржаўных экзаменаў атрымала запрашэнне ў Малдаўскі тэатр оперы і балета ў Кішынёве.
Член КПСС з 1979 года. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 7—11-га скліканняў (1966—1989) ад Малдаўскай ССР[6].
З 1980 года выкладала ў Кішынёўскай кансерваторыі. З 1987 года старшыня Саюза музычных дзеячаў Малдовы. З 1992 года віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза музычных дзеячаў (Масква).
Марыя Біешу памёрла 16 мая 2012 года ад рэдкай формы лейкеміі ў кішынёўскай бальніцы «Лечсанупр» Дзяржаўнай канцылярыі Рэспублікі Малдова[7][8][9]. Пахавана на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Тоска, Чыа-Чыа-сан (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж. Вердзі). Лаўрэат Міжнародных конкурсаў імя П. І. Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіа, 1967).
Ушавананне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- З 2012 года Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Малдова носіць імя Марыі Біешу.
Зноскі
- ↑ а б Maria Biesu // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Maria Bieshu // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Музыкальная энциклопедия / под ред. Ю. В. Келдыш — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973. Праверана 16 жніўня 2022.
- ↑ Умерла Мария Биешу Праверана 12 ліпеня 2012.
- ↑ Народжаным на тэрыторыі Румыніі аўтаматычна давалася румынскае грамадзянства
- ↑ Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- ↑ Lenta.ru: О высоком: Умерла молдавская оперная певица Мария Биешу
- ↑ A murit Maria Bieșu Архівавана 19 мая 2012.
- ↑ Умерла известная певица Мария Биешу Архівавана 26 лютага 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Марыя Лук’янаўна Біешу на сайце «Героі краіны»
- Марыя Біешу на Music.md Архівавана 9 сакавіка 2009.
- Марыя Біешу // на сайце Bach Cantatas Website
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Кішынёве
- Сапрана
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
- Узнагароджаныя медалём «Міхай Эмінеску»
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені
- Народныя артысты СССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Малдовы
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Малдовы
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Малдовы
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі МССР
- Народныя артысты Малдаўскай ССР
- Заслужаныя артысты Малдаўскай ССР
- Народныя артысты Башкартастана
- Акадэмічныя музыканты Малдовы
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Ганаровыя члены Акадэміі навук Малдовы
- Постаці Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Малдова
- Выканаўцы народных песень
- Ганаровыя грамадзяне Кішынёва
- Лаўрэаты Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Малдаўскай ССР
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
- Памерлі ад лейкеміі
- Нарадзіліся ў Малдове