Перайсці да зместу

Марыя Лупу Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Лупу Радзівіл
Нараджэнне 1625[1][2][…]
Смерць 14 студзеня 1660(1660-01-14)[3][4]
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Васіле Лупу
Муж Януш Радзівіл[5][3][…]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе[3][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Лупу Радзівіл (рум.: Maria Lupu; 1625, Ясы — 14 студзеня 1660, Львоў) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, дзяячка праваслаўнай царквы ВКЛ.

Дачка малдаўскага гаспадара Васіле Лупу і Тудоскі Бучэч[6][7]. Яе сястра Раксанда была замужам за сынам Багдана Хмяльніцкага Цімафеем[8][9].

Марыя атрымала добрую адукацыю, ведала латынь і грэчаскую мову. З будучым мужам Янушам Радзівілам вяла перапіску на польскай мове, падпісваючыся «Maria hospodarowna ziem Moldawskich» (Марыя, дачка гаспадара Зямлі Малдаўскай).

Першай жонкай Януша Радзівіла была Катажына Патоцкая ― унучка гаспадара Малдовы Ераміі Водэ Мовіле. У канцы 1644 года Януш Радзівіл, заручыўшыся падтрымкай караля Уладзіслава IV Вазы і згодай бацькоў нявесты, пасватаўся да Марыі Лупу, паслаўшы ёй скрыні з тканінамі, залатыя і сярэбраныя вырабы[10].

Траецкая царква ў Ясах, дзе вянчаліся Марыя Лупу і Януш Радзівіл

Вяселле адбылася ў лютым 1645 года ў Ясах з удзелам шматлікіх высокіх гасцей, вянчаў маладых кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла[11].

Ад мужа княгіня Марыя Лупу атрымала ў валоданне вёскі Орлю і Любчу ў Навагародскім ваяводстве ВКЛ[12].

Застаючыся, у адрозненне ад пратэстанта-мужа, праваслаўнай, пабудавала ў 1652 годзе ў Кейданах царкву. Падчас руска-польскай вайны 1654—1667, была на баку рускіх, абараняла з сялянамі маёнтак Віжуны ад шведаў[13].

Пасля смерці мужа (1655) спрабавала вярнуць каштоўнасці са свайго пасагу, якія захоўваліся ў скарбніцы Радзівілаў, але стрыечны брат мужа ― слуцкі князь Багуслаў Радзівіл ― ухіліўся ад размовы. Марыя пакінула завяшчанне, у якім адпісала 700 тысяч злотых Пячэрскай лаўры, Успенскаму манастыру ў Заблудаве і двум віленскім манастырам. Яна вызначыла месцам свайго пахавання манастыр у Заблудаве, калі ў віленскім Святадухаўскам манастыры гэта па нейкай прычыне апынецца немагчымым[14].

Князь Багуслаў апратэставаў завяшчанне, спасылаючыся на ўшчамленне правоў сваёй жонкі Ганны Марыі (падчарыцы Марыі Лупу). Пратэст неаднаразова разглядаўся Літоўскім трыбуналам[15], завяшчанне так і не было выканана[16].

Памерла ў Львове. Астанкі былі пахаваныя да 1917 года ў цынкавай труне Слуцкага Трайчанскага манастыра[17].

Зноскі

  1. Pas L. v. Marija Lupu // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Národní autority České republiky Праверана 25 красавіка 2022.
  3. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 268. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
  4. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 195. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  5. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. Видни български родове. Княз Василий Лупу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020.
  7. Марыя Лупу на Радаводзе.
  8. Винюкова-Волкова В. Найгарніша дівчина князівства // Подолянин. — Луцк: 2010.
  9. Горобець В, Чухліб Т. Тиміш Хмельницький і Розанда Лупул. Український похід в Молдавію в 50-х роках XVII ст. // Незнайома Кліо. Таємниці, казуси і курйози української історії. Козацька доба. — Київ: Наукова думка, 2004. — С. 310.
  10. Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. — Wilno: Nakładem M. Mindelsohna, 1859.
  11. Widacka H. Mołdawska małżonka Janusza Radziwiłła(недаступная спасылка). Pałac w Wilanowie. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014.
  12. Пазнякоў В. С. Радзівіл Марыя // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.: 2014.
  13. Polski slovnik biograficzny. — Warszawa etc. — Т. 30. — part 3.
  14. Mironowicz A. Monaster Zaśnięcia NMP w Zabłudowie // Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego. — 2007. — С. 16-17.
  15. Археографический сборник документов, относящихся к истории Западной Руси. — Т. 8. — № 81-84.
  16. Ярошевич А. Духовное завещание княгини Марии Радзивилл и православный Слуцк // Обретение образа. Православная белорусская культура в славянском мире. — Мн.: Белорусская Православная Церковь, 2009.
  17. Kalamajska-Saed M. Portrety I zabytki ksiazat Olelkowiczow w Slucku. — Warszawa, 1996.