Марыя Пятроўна Максакава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Пятроўна Максакава
Род дзейнасці оперная спявачка, музычны педагог, публіцыстка
Дата нараджэння 26 сакавіка (8 красавіка) 1902[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1974(1974-08-11)[1][3] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Maximilian Maksakov[d] і Yakov Davydov[d]
Дзеці Людміла Максакова[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Пятроўна Макса́кава (руск.: Мария Петровна Макса́кова; народжаная Сідарава, 26 сакавіка (8 красавіка) 1902, Астрахань — 11 жніўня 1974, Масква) — савецкая оперная спявачка (лірычнае меца-сапрана), педагог, публіцыст; народная артыстка СССР (1971), лаўрэат трох Сталінскіх прэмій I ступені (1946, 1949, 1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. П. Максакава нарадзілася 26 сакавіка (8 красавіка) 1902 года ў Астрахані, у сям’і служачага, саратаўскага мешчаніна Пятра Сідарава і астраханскай мяшчанкі Людмілы Барысаўны.

Спявала ў царкоўным хоры, затым вучылася вакалу ў Астраханскім музычным вучылішчы (цяпер Астраханскі музычны каледж імя М. П. Мусаргскага) у В. Н. Барадзіна. У 1919 годзе ў Чырвоным Яры адбыўся дэбют сямнаццацігадовай спявачкі, дзе яна выканала партыю Вольгі ў оперы «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага. Станаўленне спявачкі адбывалася ў опернай трупе Астраханскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам М. К. Максакава — настаўніка і мужа.

У канцэртным рэпертуары спявачкі — рамансы П. І. Чайкоўскага, вакальныя цыклы Р. Шумана, творы савецкіх кампазітараў, рускія народныя песні. Часта выступала з Дзяржаўным рускім народным аркестрам ім. Н. П. Осіпава.

Адна з першых прадстаўнікоў савецкага мастацтва за мяжой, гастралявала ў Турцыі (1935), Польшчы (1936), Фінляндыі (1950), ГДР (1968-69).

Выкладала вакальнае мастацтва ў ГІТІСе, дзе была дацэнтам. Узначальвала Народную пеўчую школу ў Маскве.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Максакова Мария Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.