Марыя Русланаўна Мамашук
![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Марыя Русланаўна Мамашук |
Спецыялізацыя | вольная барацьба |
Нарадзілася |
31 жніўня 1992 (32 гады) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Трэнеры |
Пётр Паўлавіч Бабей Сяргей Мікалаевіч Смаль |
Рост | 163 см |
Вага | 65 кг |
![]() |
Марыя Русланаўна Мамашук (нар. 31 жніўня 1992, Гомель, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларуская спартсменка-барэц вольнага стылю. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Чэмпіёнка Еўропы 2016 года, чэмпіёнка Еўропы сярод моладзі 2015 года, бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На ранніх этапах праходзіла падрыхтоўку ў ДЮШС ВРЗ у г. Гомель.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтаў 2009 года ў Зрэняніне ў вагавай катэгорыі да 63 кг.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў 2012 года ў Заграбе.
Бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету заняла толькі 9-е месца, на Чэмпіянаце Еўропы прайграла ў першым жа крузе.
На Чэмпіянаце свету 2014 года заняла толькі 7-е месца. У тым жа годзе стала сярэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы і бронзавым прызёрам Міжнароднага турніру «Цыялкоўскі».
На Чэмпіянаце свету 2015 года заняла толькі 10-е месца. Бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў вагавай катэгорыі да 63 кг. У тым жа годзе стала чэмпіёнка Еўропы сярод моладзі. На Гран-пры Германіі завявала таксама бронзавы медаль, а на Poland Open — залаты.
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Рызе заваявала залаты медаль у вагавай катэгорыі да 69 кг.
Прымала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе выйшла ў фінал у вагавай катэгорыі да 63 кг. У барацьбе за золата правяла паядынак з японкай Рысака Кава, але прайграла з лікам 0:6 і стала срэбранай прызёркай Алімпіяды[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская спартоўка-барэц Марыя Мамашук здабыла срэбра на Алімпіядзе ў Рыа(недаступная спасылка), Intex-press, 19.08.2016
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мамошук Мария Руслановна Архівавана 5 кастрычніка 2016.. БФБ
- Мария Мамошук
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Барцы Беларусі
- Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Чэмпіёны Еўропы па барацьбе сярод моладзі
- Чэмпіёны Еўропы па барацьбе
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года