Марыя Софія Ануфровіч-Плоская
| Марыя Софія Ануфровіч-Плоская | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | палітык |
| Дата нараджэння | 15 сакавіка 1862[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 верасня 1922[1] (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Witold Płoski[d] |
| Партыя |
|
Марыя Софія АНУФРОВІЧ-ПЛОСКАЯ (псеўданім: Стрыенка; 15 сакавіка 1862, Калінкавічы Мазырскага павета Мінскай губерні — 2 верасня 1922, Кракаў, Польшча) — польская рэвалюцыянерка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла з сям'і дробнай шляхты. Вучылася на фельчарскіх курсах у Пецярбургу. Мела кантакт з польскімі нелегальнымі арганізацыямі 'Воля народа' і 'Вогнішча'. У 1882 разам з мужам Эдмундам Плоскім пераехала ў Варшаву, дзе ўвайшла ў кіраўніцтва партыі 'Пралетарыят', якую ўзначальвала Марыя Багушэвіч. Кіравала дзейнасцю нелегальнай друкарні 'Воля народа'. У сувязі з арыштам мужа была выслана ў Кракаў з заданнем стварыць там адгалінаванне 'Пралетарыята'. Была пад наглядам аўстрыйскай паліцыі. 19.12.1883 арыштавана з групай сацыялістаў. 30.3.1884 кракаўскі суд прыгаварыў яе да 4 месяцаў турмы і выдалення за межы Аўстра-Венгрыі. Пасля сканчэння тэрміну пакарання была перададзена царскім уладам і заключана ў 10-ы павільён Варшаўскай крэпасці. 29.7.1885 прыгаворана да 4 гадоў ссылкі. Адбывала яе разам з мужам на Сахаліне. Пасля сканчэння тэрміну ёй забаранілі вяртацца на Радзіму. З 1897 жыла з мужам у Благавешчанску. У 1906 яны разам уцяклі ў Японію, а адтуль у Трыест. З 1907 зноў жыла ў Кракаве. У час 1-й сусветнай вайны даглядала параненых салдат. Пасля вайны кіравала гаспадарнымі курсамі.