Перайсці да зместу

Марыя Тэрэза Аньезі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Тэрэза Аньезі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1720(1720-10-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1795(1795-01-19)[1][2] (74 гады)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі harpsichordist, кампазітарка, гаспадыня літаратурнага салону, піяністка, оперная спявачка
Інструменты клавесін
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Тэрэза Аньезі (італ.: Maria Teresa Agnesi Pinottini; 17 кастрычніка 1720, Мілан — 19 студзеня 1795, там жа) — італьянская піяністка і кампазітар. Малодшая сястра знакамітай жанчыны-матэматыка Марыі Гаэтаны Аньезі.

Марыя Тэрэза Аньезі найбольш праславілася сваімі творамі, хаця яна таксама выдатна грала на клавесіне і спявала. Большасць твораў, якія дайшлі да нас, прызначаны для выканання на клавішных музычных інструментах, а таксама для голасу сола або з суправаджэннем.

Яна нарадзілася ў Мілане ў арыстакратычнай сям’і П’етра Аньезі. Разам са сваёй старэйшай і больш знакамітай сястрой, Марыяй Гаэтанай, яна рана атрымала адукацыю. Марыя Гаэтана была адораным матэматыкам, валодала многімі замежнымі мовамі. У той час як яна чытала лекцыі, раз’язджаючы па ўсёй Еўропе, Марыя Тэрэза выступала з канцэртамі. Марыя Тэрэза выйшла замуж за П’ера Антоніа Піноці 13 чэрвеня 1752 года і пасялілася з мужам у раёне, дзе жылі мастакі і інтэлектуалы. Аднак, у рэшце рэшт, сям’я збяднела, неўзабаве пасля чаго памёр Піноці.

Зноскі

  1. а б Maria Teresa Agnesi Pinottini // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Maria Teresa Agnesi Pinottini // Musicalics