Марыя Тэрэзія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Тэрэзія
ням.: Maria Theresia
Kaiserin Maria Theresia (HRR).jpg
Greater Coat of Arms of Marie Therese, Holy Roman Empress (Or shield variant).svg
эрцгерцагіня Аўстрыі,
імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі,
каралева Венгрыі,
каралева Багеміі,
каралева Харватыі і Славеніі,
герцагіня Пармы,
герцагіня Мілана,
герцагіня Люксембурга
20 кастрычніка 1740 — 29 лістапада 1780

Нараджэнне 13 мая 1717(1717-05-13)[1][2][…]
Смерць 29 лістапада 1780(1780-11-29)[1][2][…] (63 гады)
Месца пахавання
Род Род Габсбургаў
Бацька Карл VI Габсбург
Маці Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская
Муж Франц I Стэфан[5][6]
Дзеці Марыя Элізабета Аўстрыйская[d], Archduchess Maria Anna of Austria[d], Archduchess Maria Carolina of Austria[d], Іосіф II Габсбург, Maria Christina, Duchess of Teschen[d], Archduchess Maria Elisabeth of Austria[d], Archduke Charles Joseph of Austria[d], Archduchess Maria Amalia of Austria[d], Леапольд II Габсбург, Archduchess Maria Johanna Gabriela of Austria[d], Archduchess Maria Josepha of Austria[d], Марыя Караліна Аўстрыйская[d], Ferdinand of Austria-Este[d], Марыя Антуанета, Archduchess Maria Carolina of Austria[d][7] і Archduke Maximilian Francis of Austria[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[d]
Дзейнасць арыстакратка, манарх
Аўтограф Signature Maria Theresa.svg
Манаграма Манаграма
Commons-logo.svg Марыя Тэрэзія на Вікісховішчы

Мары́я Тэрэ́зія (ням.: Maria Theresia, 13 мая 171729 лістапада 1780) — эрцгерцагіня Аўстрыі, кароль Венгрыі[8] з 25 чэрвеня 1741, каралева Багеміі з 20 кастрычніка 1740 (мела гэтыя тытулы асабіста, па спадчыне) і імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (як жонка, а затым удава Франца I Стэфана Латарынгскага). Заснавальніца Латарынгскага адгалінавання дынастыі Габсбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 дынастыі Габсбургаў. Дачка імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Карла VI (правіў у 1711—40). Атрымала ў спадчыну аўстрыйскі прастол пасля смерці бацькі паводле Прагматычнай санкцыі 1713 (у 1740—48 спадчыннае права Мырі Тэрэзіі аспрэчвалі еўрапейскія манархіі ў ходзе вайны за аўстрыйскую спадчыну). Да 1765 яе суправіцелем быў муж (з 1736) герцаг Франц Стэфан Латарынгскі (з 1745 імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Франц I), з 1765 — старэйшы сын Іосіф II. У час праўлення Марыі Тэрэзіі Аўстрыя ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне (1756—63) і 1-м падзеле Рэчы Паспалітай (1772), завалодала Букавінай (1775). Ва ўнутранай палітыцы цэнтралізавала дзяржаўнае кіраванне, садзейнічала развіццю прамысловасці і гандлю, прытрымлівалася асветнага абсалютызму, у т.л. заснавала народнага школьніцтва ў Аўстрыі (1774), абмежавала паншчыну ў Чэхіі (1775), адмяніла катаванні (1776).

Валадарынне Марыі Тэрэзіі — час актыўных рэформ. Яна ўваходзіць у лік прадстаўнікоў дынастыі, якая карысталася найбольшай папулярнасцю. Сярод яе шматлікіх нашчадкаў — два імператары (Іосіф II і Леапольд II), а таксама знакамітая каралева Францыі «аўстрыячка» Марыя Антуанета.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Maria Theresia van Oostenrijk
  2. 2,0 2,1 Maria Theresa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Maria Theresa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Мария Терезия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. 7,0 7,1 Lundy D. R. The Peerage
  8. менавіта так, таму што Венгрыяй у прынцыпе не можа кіраваць жанчына

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калаткоў, У.Я. Марыя Тэрэзія // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  • Sabatier, Antoine, Abbé. Abrégé historique de la vie de Marie-Thérèse, Impératrice Reine de Hongrie, tiré de la Galerie universelle des Hommes célèbres, etc. Lausanne: chez François Grasset & Comp., 1773.
  • Castilhon, Jean. Précis historique de la vie de Marie-Thérèse, archiduchesse d’Autriche, impératrice douairière, reine de Hongrie et de Bohême. 1781.
  • Rautenstrauch, Johann. Biographie Marien Theresiens. Wien; Presburg: Loewe, 1780.
  • Fromageot, Abbé. Annales du règne de Marie-Thérèse, impératrice douairière, reine de Hongrie et de Bohême, archiduchesse d'Autriche, etc. Paris: Prault fils, 1775.
  • Richter, Christoph Gottlieb. Lebens- und Staats-Geschichte der... Fürstin Maria Theresia, Königin in Ungarn und Böhmen, Ertzherzogin in Oesterreich. Nürnberg: Albrechts, 1744-45.
  • Seyfart, Johann Friedrich. Kurzgefaßte Lebens- und Regierungsgeschichte der verstorbenen Kaiserin Marie Theresie, Königin von Hungarn und Böhmen, etc. etc. etc. Leipzig: Kummer, 1781.
  • Duller, Eduard. Maria Theresia und ihre Zeit. Wiesbaden: W. Beyerle, 1844.
  • Renner, Karl. Maria Theresia von Oesterreich und Friedrich der Große von Preußen: geschrieben zur Vorbereitung auf das Studium der 3 Schlesischen Kriege, zunächst für die unteren Klassen der Militairschulen. Glogau; Lissa: Verf.; N. Günter i. Comm., 1830.
  • Wolf, Adam. Oesterreich unter Maria Theresia. Wien: Gerold, 1855.
  • Arneth, Alfred Ritter von. Geschichte Maria Theresia’s. Wien: W. Braumüller, 1863-1879.
  • Krones, Franz von. Grundriss der österreichischen Geschichte. Wien: A. Hölder, 1882. Bd. IV, 760-69.
  • Grünberg, Karl. Die Bauernbefreiung und die Auflösung des gutsherrlich bäuerlichen Verhältnisses in Böhmen, Mähren und Schlesien. Leipzig: Duncker & Humblot, 1893-1894.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]