Марыя Тэрэзія Іспанская
| Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: María Teresa de Austria | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ганна Аўстрыйская | ||||||
| Пераемнік | Марыя Ляшчынская | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
10 верасня 1638[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
30 ліпеня 1683[1][2][…] (44 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Бурбоны | ||||||
| Імя пры нараджэнні | ісп.: María Teresa de Austria y Borbón | ||||||
| Бацька | Філіп IV | ||||||
| Маці | Ізабела Бурбонская | ||||||
| Муж | Людовік XIV[4][5] | ||||||
| Дзеці | Людовік Вялікі Дафін[4], Marie Thérèse, Madame Royale[d], Philippe Charles, Duke of Anjou[d][6], Princess Anne Élisabeth of France[d][6], Princess Marie Anne of France[d][6] і Ludwig Franz, Prinz von Frankreich[d][6] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (ісп.: María Teresa de Austria; 10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў.
Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму.
Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля вайны за іспанскую спадчыну.
Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Людовік Вялікі Дафін (1 лістапада 1661 — 14 красавіка 1711)
- Ганна-Елізавета (18 лістапада 1662 — 30 снежня 1662)
- Марыя-Ганна (16 лістапада 1664 — 26 снежня 1664)
- Марыя-Тэрэза (2 студзеня 1667 — 1 сакавіка 1672)
- Філіп-Карл (5 жніўня 1668 — 10 ліпеня 1671)
- Людовік-Франсуа (14 чэрвеня 1672 — 4 лістапада 1672)
Зноскі
- 1 2 Marie-Therese of Austria // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Maria Theresia, gen. Maria von Österreich // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119150182 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage