Марыя Уладзіміраўна Адамейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Уладзіміраўна Адамейка
Марыя Адамейка.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 мая 1929(1929-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1990(1990-06-13) (61 год)
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Узнагароды

Марыя Уладзіміраўна Адаме́йка (20 мая 1929, Днепрапятроўск — 13 чэрвеня 1990) — беларуская спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 мая 1929 года ў Днепрапятроўску, Украіна. Яе бацькі паходзілі з вёскі Жыцькава (Барысаўскі раён), куды неўзабаве і вярнулася ўся сям'я. У школьныя гады ўдзельнічала ва ўсіх конкурсах і канцэртах[1].

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі, ва ўзросце 12 гадоў вывезена ў Германію, дзе біржы працы была прададзена ўладальніку бойні. Там дзяўчынка дапамагала прадуктамі савецкім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў лагеры непадалёк, пакуль не была злоўлена гаспадаром, які жорстка пакараў яе. Потым гаспадар майстэрні, дзе працавала шмат суайчыннікаў, выкупіў Марыю ў мясніка[1].

У 19491952 гады Марыя Адамейка працавала мастацкім кіраўніком Чэрвеньскага РДК, на Смалявіцкай ДРЭС, у спецыяльным Барысаўскім дзіцячым доме[2].

З 1952 года салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі. Выканальніца беларускіх народных жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г. Аўдзеенка).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

На будынку Жыцькаўскага Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Марыі Адамейка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]