Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч
польск.: Maria Stefania Bohuszewiczówna
Дата нараджэння 4 студзеня 1865(1865-01-04)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1887[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Род дзейнасці публіцыстка, настаўніца
Бацька Уладзімір Багушэвіч[d]
Маці Генрыка з Медушэўскіх[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч (партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда;[5] 4 студзеня 1865, в. Цаперка Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці — 1887, Краснаярск) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка[6]. Актыўны дзеяч і член ЦК I Пралетарыята  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 года жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З верасня 1882 года працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят»[5]. У пачатку 1884 года ўступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліпені 1884 года пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК[6].

Арганізавала выданне партыйнай газеты «Proletariat»[5], работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка[6].

30 верасня 1885 года арыштавана царскімі ўладамі[5] разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі  (руск.) ў 1887 годзе выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме[5][6].

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. Bibliothèque nationale de France Maria Bohuszewiczówna // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Maria Bohuszewiczówna // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Maria Stefania Bohuszewiczówna // NUKAT — 2002.
  5. а б в г д Богушевич Мария Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
  6. а б в г Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]