Марыя Французская
Марыя Французская | |
---|---|
фр.: Marie De France | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | XII стагоддзе[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | XIII стагоддзе |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, перакладчыца, манахіня, байкапісец |
Гады творчасці | 1160 — 1215 |
Кірунак | medieval poetry[d] |
Мова твораў | французская |
![]() |
Марыя Французская, або Мары дэ Франс ці Мары з Францыі (фр.: Marie de France; 1160—1210) — паэтка «Адраджэння ХІІ ст.», першая літаратарка на Захадзе, якая пісала на народнай мове, то бок па-старафранцузску. Яна належыць да другога пакалення аўтараў, якія прыдумалі куртуазнае каханне[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Французская — першая вядомая франкамоўная пісьменніца, да з’яўлення твораў якой літаратура стваралася пераважна на лаціне[3].
Пра жыццё Мары дэ Франс вядома мала, яе імя — толькі здагадка, заснаваная на радку з эпілогу да яе байкі: «Marie ai nun, si suis de France» («Мяне завуць Мары, я з Францыі»). На падставе лінгвістычных дадзеных лічыцца, што Марыя паходзіла з Вексена, часткі Нармандыі, якая мяжуе з Парыжскім рэгіёнам. У эпоху Адраджэння імя Марыі ўпершыню згадваецца Клодам Фашэ, бібліяфілам і чальцом французскага парламента[4].
Пасля шлюбу Элеаноры Аквітанскай з Генрыхам II Плантагенетам, які стаў каралём Англіі, Марыя пераехала ў Лондан у складзе картэжу гэтай пары. Мяркуецца, што менавіта Генрыху II паэтка прысвяціла зборнік сваіх вершаў. Сярэднявечны манах і крытык Дэні Пірам пісаў у сваёй працы «Vie Seint Edmund le rei» (1180), што Марыя з Францыі карысталася вялікай папулярнасцю сярод прыдворнай шляхты, таму што «пісала тое, чаго чытачы жадалі даведацца»[3].
Таксама Марыя вядомая як перакладчыца. Пераклады з лаціны рэлігійных тэкстаў і баек Эзопа сведчаць аб высокай адукаванасці паэткі (веданне некалькіх моў — англійскай, нармандскай, лаціны) і яе прыналежнасці да прыдворнай шляхты[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яе апавяданні ў вершах, якія не зусім дакладна называюцца Ле Марыі Французскай[заўв 1], з’яўляюцца адаптацыяй брэтонскага матэрыялу на мове ойль[6]. Пры яе жыцці яны мелі велізарны поспех ва ўсіх дварах Францыі і Англіі, чый рыцарскі ідэал яны славілі. Потым, калі мода на рыцарства скончылася падчас Стагадовай вайны, яны былі забытыя. Аднак яе байкі, натхнёныя Эзопам, чыталіся бесперапынна з XII па XVIII стагоддзе дзякуючы характэрнай жывасці, якую пераняў, у прыватнасці, Лафантэн[7].
Пры гэтым Марыя Французская застаецца асобай, пра якую нічога невядома, акрамя яе тэкстаў і імя[4].
Немагчыма даведацца, у якім моўным асяродку расла будучая паэтка і нават на якой мове пісала яна сама. Восем асноўных вядомых рукапісаў — гэта копіі, зробленыя пасля ейнай смерці, часам напісаныя на англа-нармандскай мове, асноўнай літаратурнай мове XII стагоддзя пасля стараксітанскай мовы, а таксама на старафранцузскай, а таксама на пікардскай мове[8].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ле — жанр сярэднявечнай французскай куртуазнай літаратуры, а таксама жанр свецкай музыкі таго часу.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Lais, 1165.
- Isopet, 1175.
- L’Espurgatoire Seint Patriz, 1190.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2018.
- ↑ Tuffrau, Paul, Les Lais de Marie de France (transposition en français moderne), Paris, Piazza, 1923
- ↑ а б Anne Paupert, «Deux femmes auteurs au Moyen Âge : Marie de France et Christine de Pizan», Revue de la BNF, no 39, 2011. — C. 6-13
- ↑ а б H. Brät, «Marie de France et l’obscurité des anciens», Neuphilologische Mitteilungen 79 (1978), p. 180-84.
- ↑ Amer, Sahar, Esope au féminin, Marie de France et la politique de l’interculturalité, Amsterdam-Atlanta, Rodopi, 1999.
- ↑ Tuffrau, Paul, Les Lais de Marie de France (transposition en français moderne), Paris, Piazza, 1923
- ↑ Amer, Sahar, Esope au féminin, Marie de France et la politique de l’interculturalité, Amsterdam-Atlanta, Rodopi, 1999.
- ↑ Elizabeth A. Francis, «Marie de France et son temps», Romania, no 7, 1951.