Марыя Ціханаўна Чайка
Марыя Ціханаўна Чайка | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1997 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Ціхан Мікалаевіч Годнеў |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | фізіялогія раслін[d] і біяхімія раслін[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Марыя Ціханаўна Ча́йка[1] (31 снежня 1929, Горкі, Магілёўская вобласць — 30 верасня 1997) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1992).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1951 годзе. У 1956—1961 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1981 гг. старшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1973 г. Інстытут фотабіялогіі АН БССР). У 1981—1997 гг. загадвала лабараторыяй Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 3 вынаходніцтваў. Навуковыя працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.
Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Фоторегуляция биосинтеза хлорофилла в процессе развития хлоропластов / совм. с Г. Е. Савченко // Фоторегуляция метаболизма и морфогенеза растений. — М., 1975.
- Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. — Мн.: Наука и техника, 1981. (разам з Г. Я. Саўчанка)
- Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. — Мн., 1991. (разам з Г. Я. Саўчанка)
- Биосинтез хлорофилла и биогенез фотосинтетического аппарата. — Мн., 1996.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чайка Марыя Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чайка Марыя Ціханаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 309.
- Чайка Мария Тихоновна. // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 1. Земляки — учёные. — Горки: 2013. — С. 27.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Батанікі Беларусі
- Члены КПСС
- Батанікі СССР