Марыя Чарноўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Чарноўская
Род дзейнасці фалькларыст, этнограф, збіральнік народнай музыкі

Марыя Чарноўская — беларуская фалькларыстка і этнограф пачатку 19 ст. Жыла ў Вільні. Запісвала беларускія песні і абрады ў в. Губеншчына (цяпер Крычаўскі раён Магілёўскай вобласці).

Аўтар артыкула «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага ладу на Белай Русі» ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1817, т. 6); у перакладзе на рускую мову ён друкаваўся ў «Вестнике Европы»(руск.) бел. (1818, ч. 102) і «Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі і навуковымі каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і інш. святы, вобразы народный міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа, пры гэтым падкрэсліла, што яе галоўным носьбітам з’яўляецца сялянства — захавальнік старадаўніх традыцый. У цэнтр мясцова-краязнаўчай праблематыкі яна ставіла фальклорна-этнаграфічны аспект.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]