Марыя Юр’еўна Шарапава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марыя Шарапава)
Jump to navigation Jump to search
Марыя Шарапава
Тэніс
Фота
 
Дата нараджэння 19 красавіка 1987(1987-04-19) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Расія
Рост 188
Вядучая рука правая (двухручны бэкхенд)
Прафесійная кар'ера 2001–...
Трэнер(ы) Юрый Шарапаў
Майкл Джойс (2008–2010)
Томас Хогштэд (2010–2013)
Джымі Конарс (2013)
Свэн Гроневельд (2013–...)
Прызавыя грошы 36,766,149 (2-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 592–142 (80.65%)
Тытулы 35 WTA, 4 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (22 жніўня 2005)
Цяперашні рэйтынг 93 (12 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі перамога (2008)
Адкрыты чэмпіянат Францыі перамога (2012, 2014)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (2006)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 23 — 17
Тытулы 3 WTA
Найвышэйшы рэйтынг 41 (14 чэрвеня 2004)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/16 фіналу (2003, 2004)
Адкрыты чэмпіянат ЗША 1/16 фіналу (2003)
Змяшаны парны разрад
Тытулы 0
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат ЗША чвэрцьфінал (2004)
Камандныя турніры
Кубак федэрацый перамога (2008)
Картка абнаўлялася апошні раз: 19 верасня 2016

Марыя Юр’еўна Шарапава (руск.: Мария Юрьевна Шарапова, нар. 19 красавіка 1987, Нягань, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, РСФСР, СССР) — расійская прафесійная тэнісістка беларускага паходжання, заслужаны майстар спорту.

  • Чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
  • Адзіная сярод расіян (як жанчын, так і мужчын), хто перамог на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
  • Першы тытул у адзіночным разрадзе — Адкрыты чэмпіянат Японіі (2003).
  • Першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе (22—28 жніўня 2005, 12 верасня — 23 кастрычніка 2005, 29 студзеня — 18 сакавіка 2007, 19 мая — 8 чэрвеня 2008, 11 чэрвеня — 9 ліпеня 2012).
  • Пераможца 27 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і трох турніраў WTA ў парным разрадзе.
  • Уладальніца Кубка Федэрацыі 2008 года (у складзе зборнай Расіі).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабуля па бацьку Галіна Дзям’янаўна Шарапава жыве ў Гомелі.
  • Бабуля па матчынай лініі жыве ў Сочы.
  • Бацька Юрый Віктаравіч Шарапаў.
  • Маці Алена Шарапава.
  • Бацькі развяліся.
2010 год. Марыя Шарапава падчас паездкі ў Гомельскую вобласць

Бацькі Машы родам з Гомеля. За некалькі месяцаў да нараджэння дачкі яны пераехалі ў Сібір з-за неспрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, якая склалася па прычыне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, размешчанай на Украіне. Марыя пачала займацца тэнісам у 4 гады, да таго часу яе сям’я ўжо жыла ў Сочы. Цікава, што бацька Машы, Юры Віктаравіч Шарапаў, сябраваў з Аляксандрам Нікадзімавіч Кафельнікавым, бацькам Яўгена Кафельнікава і менавіта Яўген падарыў ёй першую ракетку. У 6 гадоў (у кастрычніку 1993 года) Шарапавай давялося згуляць з Марцінай Наўрацілавай, калі тая давала паказальны ўрок тэніса ў Маскве. Наўрацілава, разглядзеўшы талент у зусім яшчэ юнай тэнісістцы, настойліва параіла бацьку аддаць Машу ў амерыканскую тэнісную акадэмію Ніка Балецьеры.

Бацька Марыі, які імкнуўся развіваць тэнісны талент дачкі, прыслухаўся да вялікай тэнісісткі і ў 1995 годзе пераехаў з Машай у ЗША.

У 2007 годзе Марыя Шарапава стала Паслом добрай волі ААН, неаднаразова вылучала грашовыя сродкі на развіццё праектаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. 30 чэрвеня — 1 ліпеня 2010 года ажыццявіла паездку ў Гомельскую вобласць[4][5][6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]