Марыя Ядвіга Рэут
| Марыя Ядвіга Рэут | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, педагог |
| Дата нараджэння | 1863 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 студзеня 1942[1] |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Aniela Lenkiewicz-Ipohorska[d] |
| Узнагароды і прэміі | |
Марыя Ядвіга Рэут (пол. Maria Jadwiga Reutt, 1863 Дзёрнавічы, Рэчыцкі пав. - 15 студзеня, 1942, Вільня) – польская пісьменніца для моладзі, педагог, асветніцкі дзеяч[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Была дачкой Антонія і Анелы, народжанай Іпагорскай-Лянкевіч. Адукацыю атрымала дома і ў педагагічным інстытуце. Пасля смерці маці жыла ў Вільні, а з 1894 года — у Варшаве, дзе працавала ў кнігарні і ўдзельнічала ў арганізацыі падпольнай адукацыі. У 1905 годзе была арыштаваная за нелегальны перавоз польскіх кніг праз мяжу і на тры месяцы зняволена ў Пётркаве. Затым (1906) пераехала ў Коўна, дзе стварыла Кола самаадукацыі жанчын, а таксама актыўна ўдзельнічала ў Коле па ўраўнаванню правоў жанчын. У тым жа годзе выклікана ў Львоў саюзам настаўніц каб працаваць у народнай школе. Уваходзіла ў склад кіраўніцтва таварыства імя Касцюшкі.
У Львове пачала займацца журналісцкай і літаратурнай дзейнасцю. Першыя яе публікацыі з'явіліся ў "Кур'еры Львоўскім", затым стала актыўна публікавацца ў часопісе для вясковых жанчын "Zorza Ojczysta", дзе з 1907 стала сурэдактаркай. Публікавала папулярныя артыкулы па гісторыі Польшчы, біяграфіі выбітных постацей, апавяданні і нарысы, а ў дадатку "Лісткі" - байкі і апавяданні для дзяцей і моладзі. Кніжны дэбютам стала публікацыя ўспамінаў пра зняволенне ў Пётркаве "З-за кратаў" (1908). У 1913 апублікавала ў Вільні зборнік апавяданняў "З гісторыі паганскай Літвы" (1913), які шмат разоў пазней перавыдаваўся.
Падчас Першай сусветнай вайны займалася арганізацыяй сельскай адукацыі ў Любартаўскім павеце, а пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы працавала ў Любартаве як сакратарка школьнага інспектара.
У 1919 годзе пераехала ў Вільню.
Працавала ў праўленні Польскага адукацыйнага таварыства ўсходніх зямель.
Акрамя працы педагогам і актывістам у галіне адукацыі, Рэут таксама была пісьменніцай. Яна напісала шматлікія рэпартажы, артыкулы і апавяданні, а таксама раманы для дзяцей і моладзі. Некаторыя з яе аповесцей для моладзі, якія часта закраналі гістарычныя тэмы, перавыдаваліся некалькі разоў. У 1920 годзе яна склала зборнік патрыятычных апавяданняў і ўспамінаў пад назвай «Dziecko polskie w latach niewoli i walk (Garść wspomnień)» («Польскае дзіця ў гады палону і барацьбы (Жменя ўспамінаў)»). Самастойна ці з іншымі аўтарамі яна склала некалькі зборнікаў казак, у тым ліку «Літоўскія казкі» (1931). Таксама была аўтарам больш за 20 п'ес для аматарскіх тэатральных гурткоў і школьных тэатральных гурткоў. Апісала гісторыю асветы на Віленшчыне ў некалькіх артыкулах, у тым ліку ў Macierz Szkolna ziemi wilénskiej (апублікаваная ў 1924 г. у Oświata Polska) і Z dziejów oświaty na Litwie («З гісторыі асветы ў Літве», апублікаваная ў 1925 г. у альманаху адукацыі Віленшчыны. У 1925 г. выдавала дзіцячы часопіс «Gwiazdkę».
Напісала шматлікія рэпартажы, артыкулы, апавяданні, раманы і п'есы для дзяцей і моладзі. Яна таксама публікавала трылеры для дарослых, часта пад псеўданімамі M.R., R.M., J. Bogusz, Jan Wirzos, Jerzy Surwint, Maria z Polesia[2].
Памерла ў Вільні. Пахавана на Бернардзінскіх могілках.
Ордэны і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэбраны крыж Заслугі (16 лістапада 1927 г.)
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Zza kraty, 1908
- Dziennik szwaczki, 1909
- O ptaszkach, kotkach i innych zwierzątkach, B.Połoniecki, Lwów; E.Wende i Ska, Warszawa 1912
- Z dziejów pogańskiej Litwy, E.Wende i Ska, Warszawa; H.Altenberg, G.Seyfarth, E.Wende i Ska Lwów 1913
- Królewna, Wydawnictwo Polskie, Lwów, 1919
- Dziecko polskie w latach niewoli i walk (garść wspomnień) (zebrała i ułożyła ), Sekcja Oświecenia Publicznego Z.C.Z.W., Wilno 1920
- Dla mojego Tatusia. Dzienniczek Danusi, Księgarnia Stowarzyszenia Nauczycielstwa Polskiego M.Arct, Warszawa-Poznań-Łódź-Lwów 1922
- Trzeci Maj, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1922
- Cudowny doktor, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1923
- Klub gałganiarek wileńskich, Spółka Księgarsko-Wydawnicza, Wilno 1923
- Rabuś, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1923
- Trzewiczek Królowej, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1923
- Życie za wolność, Wydawnictwo Polskie, Poznań 1923
- Jak Bolko został rycerzem, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1925
- Wyzwolenie Wilna, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1925
- W cygańskim obozie, Księgarnia i Drukarnia św. Wojciecha, Poznań-Warszawa 1926
- Janek i Jagusia, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1927
- Laluś Panienka, Księgarnia Polska, Warszawa 1928
- Oto dzień chwały!, Zjednoczenie Młodzieży Polskiej, Poznań 1928
- Strzał o północy, Księgarnia Ludwika Fiszera, Łódź-Katowice 1929
- Król Chłopków, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1930
- Męczennica na tronie Piastowskim, Instytut Wydawniczy „Renaissance”, Warszawa-Poznań-Kraków-Lwów-Stanisławów 1930
- Triumf miłości, Instytut Wydawniczy „Renaissance”, Warszawa-Poznań-Kraków-Lwów-Stanisławów 1930
- Wicek-Niecnota, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1930
- Napad bandytów czyli Tym razem jeszcze mu uszło na sucho, 1931
- Legendy o Świętych, Księgarnia i Drukarnia Katolicka Sp. Akc., Katowice 1932
- Rok Zosi, 1932
- Spłacony dług wdzięczności, Księgarnia Ludwika Fiszera, Łódź-Katowice 1932
- Księżniczka Jose, Księgarnia i Drukarnia Katolicka Sp. Akc., Katowice 1933
- Cudowny doktor, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1934
- Król migdałowy, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1934
- Maryjka, 1934
- Święty Mikołaj, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1934
- Wódz Cz.I-W starym dworze, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1935
- Wódz Cz.II-Szkolne czasy, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1935
- Wódz" Cz.III-Na placówce, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1935
- Co zazdrość może, Zakłady Wydawnicze Alfreda Ksyckiego, Żnin 1938
- Niezwykły testament, Zakłady Wydawnicze Alfreda Ksyckiego, Żnin 1938
- Zemsta Cyganki, Zakłady Wydawnicze Alfreda Ksyckiego, Żnin 1938
- Jasiek: Powieść o polskim harcerzu, 1940
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maria Jadwiga Reutt (Reuttówna) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Maria Jadwiga Reutt in: Internetowy Polski Słownik Biograficzny
