Марыя Якаўлеўна Ігнатава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Якаўлеўна Ігнатава
Дата нараджэння 25 верасня 1930(1930-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2001(2001-07-17) (70 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Марыя Якаўлеўна Ігнатава (25 верасня 1930, в. Палавінкі , Лёзненскі раён — 17 ліпеня 2001) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў в. Палавінкі Лёзненскага раёна. Працоўную дзейнасць пачала ў 1945 годзе ў калгасе імя Сталіна. З 1956 года працавала на жывёлагадоўчай ферме саўгаса «Крынкі» Лёзненскага раёна, у 1957—1968 гадах — на племзаводзе «Крынкі». Па яе ініцыятыве былі арганізаваны спаборніцтвы свінаводаў за высокія паказчыкі.

За самаадданую працу і высокія паказчыкі ў вытворчасці свініны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1960 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1968—1987 гадах працавала ў Крынкаўскім аддзяленні сувязі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання (1959—1963).

Узнагароджана ордэнам Леніна. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. Я. Ігнатавай[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігнатава Марыя Якаўлеўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 568—569.