Марыя (дачка Амрама)
Jump to navigation
Jump to search
Марыя | |
![]() | |
Род дзейнасці: | прарок |
---|---|
Дата нараджэння: | 1400 да н.э.[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1274 да н.э.[2] |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Бацька: | Амрам[d] |
Маці: | Іяхаведа[d] |
![]() |
Марыя, Марыям (іўр.: מִרְיָם) — паводле Бібліі, дачка Амрама, сястра Майсея і Аарона.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню ўпамінаецца ў апавяданні пра ранняе дзяцінства Майсея. Калі яе маці, паводле жорсткага загаду фараона, не магла далей трымаць у сябе трохмесячнага Майсея і вымушана была пакінуць яго ў кошыку на беразе Ніла, Марыя назірала за сваім братам. Пасля са згоды дачкі фараона, якая знайшла Майсея, яна прывяла сваю маці пакарміць яго. Пасля выхаду ізраільцян з Егіпта і пераходу Чырвонага мора яна ўзначаліла жаночы хор. За нараканні на шлюб Майсея з іншаземкай Марыя была пакарана богам праказай. У Бібліі сцвярджаецца таксама, што яна была прамаці ізраільскага цара Давыда і памерла ў глыбокай старасці[4].
Зноскі
- ↑ Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 25. — ISBN 978-0-87668-229-6
- ↑ Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 34. — ISBN 978-0-87668-229-6
- ↑ משה 1 // Кніга Лічбы
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.167. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.167. ISBN 5-343-00151-3.
|
|