Марыінская жаночая гімназія (Мінск)
Марыінская жаночая гімназія | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1899 |
Тып | гімназія |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | Мінск |
Марыінская жаночая гімназія — колішняя сямікласная жаночая гімназія ў Мінску.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі[1].
Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара[1].
Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галоўным уваходам. Сцены прарэзаны высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынка на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на 2-м — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы[1].
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся палітэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я надбудавалі трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара[1].
Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц.
Выкладалі рускую мову і літаратуру, замежныя мовы, чыстапісанне, матэматыку, фізіку і закон божы, а таксама маляванне, гімнастыку, спевы, танцы, рукадзелле[3].
Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў[4].
У Першую Сусветную вайну Марыінская гімназія пераведзена ў г. Прапойск, у 1917 годзе была закрыта[3].
Вядомыя выпускніцы
[правіць | правіць зыходнік]
Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем.
Зноскі
- ↑ а б в г «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Марыінская жаночая гімназія (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ а б «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінск». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1988 год.
- ↑ В поисках утраченного(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх