Марыінскі палац (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Марыінскі палац
руск.: Мариинский дворец
59°55′51″ пн. ш. 30°18′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар А. І. Штакеншнейдэр
Дата заснавання 1839
Будаўніцтва 18391844 гады
Статус
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810036000аб'ект № 7810036000
Сайт assembly.spb.ru
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыінскі палац — адзін з палацаў Санкт-Пецярбурга, важная частка ансамбля Ісакіеўскай плошчы.

Нароўні з Зімнім і Таўрыйскім — адзін з трох «палітычных» палацаў Пецярбурга, цэнтр падзей 1917 і 1991 года. Пабудаваны ў 18391844 гадах па праекце архітэктара А. І. Штакеншнейдэра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац размешчаны на паўднёвым боку плошчы, уздоўж Сіняга моста праз Мойку. На гэтым участку зямлі, у XVIII стагоддзі які належаў генерал-фельдмаршалу Захару Рыгоравічу Чарнышову, стаяў палац, пабудаваны ў 17621768 Ж. Б. Вален-Дэламотам. У 1825-39 гадах у ім размяшчалася Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча  (руск.).

Партрэт Марыі Мікалаеўны пэндзля Франца Ксаўе Вінтэрхальтэра  (руск.), Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург

З 1845 года палац стаў афіцыйнай рэзідэнцыяй князёў Лейхтэнбергскіх  (руск.) у Санкт-Пецярбургу і быў названы ў гонар дачкі Мікалая I Марыі Мікалаеўны  (руск.).

У 1884 годзе Марыінскі палац быў выкуплены ў казну за 3 000 000 рублёў з растэрміноўкай на трыццаць гадоў, c 1885 года ў ім размяшчаўся Дзяржаўны савет Расійскай імперыі і Камітэт міністраў Расійскай імперыі  (руск.). У красавіку 1902 года ў вестыбюлі палаца тэрарыстам быў смяротна паранены міністр унутраных спраў Д. С. Сіпягін.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Марыінскі палац заняў Часовы ўрад Расіі, які прапрацаваў тут да чэрвеня. З 7 жніўня ў ім пачала працаваць Усерасійская камісія па выбарах ва Устаноўчы сход. Пасля кастрычніка 1917 года Марыінскі палац перайшоў у распараджэнне Народнага камісарыята маёмасцяў і Вышэйшага савета народнай гаспадаркі. Пасля пераезду ў 1918 годзе ўрада ў Маскву ў Марыінскім палацы размясціліся казармы Чырвонай Арміі. Пазней яго займалі розныя ўстановы. У 1928—1929 гадах акцыянернае таварыства «Савецкі турыст» арганізавала ў ім інтэрнат на 1000 коек.

Увосень 1929 года ў Марыінскім палацы адкрылася ленінградскае аддзяленне Прамакадэміі ВСНГ СССР. Тут знаходзіліся інтэрнат акадэміі, аўдыторыі, пакоі персанала і кінатэатр. У 1940 годзе аўдыторыі і інтэрнат перайшлі Вышэйшым курсам пры ЦК ВКП(б).

У 1945—1991 гг. палац — месца працы Ленсавета.

19-22 жніўня 1991 г., падчас Жнівеньскага путчу, палац стаў цэнтрам супраціўлення ДКНС у Ленінградзе, вакол яго былі ўзведзены барыкады.

У 1991—1993 гг. — месца паседжання Петрасавета. У снежні 1993 года Петрасавет быў распушчаны ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі. З 1994 года — месца паседжанняў гарадскога парламента — Заканадаўчага сходу (ЗакС) Санкт-Пецярбурга.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белякова З. И. Мариинский дворец (Серия: Дворцы и особняки Санкт-Петербурга). — СПб: Белое и чёрное, 1996
  • Петров Г. Ф. Дворец у Синего моста: Мариинский дворец в Санкт-Петербурге. — СПб.: Logos, 2007. ISBN 978-5-87288-358-6
  • Т. А. Петрова Дворец великой княгини Марии Николаевны-СПб Белое и чёрное, 1997
  • Belyakova Zoia. Grand Duchess Maria Nikolayevna and her Palace in St.Petersburg,1994
  • Веретин А. И., Петров Г. Ф. Мариинский дворец в истории Санкт-Петербурга и России. СПб. 1995г

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810036000аб'ект № 7810036000