Мары Ларансен
Мары Ларансен | |
---|---|
фр.: Marie Laurencin | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1956[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Ота фон Вецьен[d] |
Род дзейнасці | мастачка, мастак-гравёр, сцэнограф, ілюстратар, паэтка |
Жанр | партрэт і кветкавы нацюрморт[d] |
Мастацкі кірунак | фавізм і кубізм |
Уплыў | Мадлен Лемер[d] |
Сайт | marielaurencin.com (англ.) |
![]() |
Мары Ларансен (фр.: Marie Laurencin; 31 кастрычніка 1883 — 8 чэрвеня 1956) — французская мастачка: жывапісец, малявальшчыца, тэатральны дэкаратар і гравёр.
Маці Мары была швачка Паліна Мелані Ларансен. Мары наведвала заняткі ў ліцэі Ламарціна, затым брала ўрокі жывапісу на фарфоры ў Сеўры і ў Мадлен Лемер. Паступіла ў Акадэмію Эмбер, дзе сустрэлася з Жоржам Бракам. Па парадзе Анры-П’ера Рашэ яна ўдзельнічала ў 1907 годзе ў Салоне незалежных. У тым жа годзе Пікаса пазнаёміў яе з Гіёмам Апалінерам. Іх гарачая сувязь працягвалася да 1912 года. Ён прысвячаў ёй вершы і натхніў яе на карціну «Апалінер і яго сябры» (1912), сярод якіх Пікаса і Гертруда Стайн. Паралельна з жывапісам яна займалася гравюрай у Жана-Эміля Лабурэра.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Marie Laurencin
- ↑ Marie Laurencin — ministère de la Culture.
- ↑ Marie Laurencin — 2008.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.