Мары (горад-дзяржава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ма́ры — старажытны горад-дзяржава ў 3—2-м тыс. да н.э. на сярэднім Еўфраце (цяпер узгорак Таль-Харыры, Сірыя).

Узнік у пачатку 3-га тыс. да н.э. Першапачаткова быў населены хурытамі, пазней семітамі. Буйны цэнтр гандлю (пасрэднік паміж Месапатаміяй і дзяржавамі Міжземнамор'я і Малой Азіі) і рамяства (вырабы з бронзы, ткацтва).

Да 25 ст. да н.э. ваяваў з шумерскімі гарадамі. У 24—23 ст. да н.э. ў складзе дзяржавы з цэнтрам у горадзе Акад, у 22—21 ст. да н.э. — дзяржавы III дынастыі beru Ура. У канцы 21 ст. да н.э. самастойны горад, у пачатку 18 ст. да н.э. пад уладай Асірыі. У 1758 да н.э. зруйнаваны вавілонскім царом Хамурапі.

Знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Раскопкамі (вядуцца з 1933) выяўлены палац 18 ст. да н.э., храм багіні Іштар, асобныя гарадскія кварталы, дзяржаўны архіў клінапісных дакументаў (больш за 20 тыс. таблічак) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]