Мар’ю Лаўрысцін
Мар’ю Лаўрысцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1940[1] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ёханес Лаўрысцін[d] |
Маці | Вольга Лаўрысцін[d] |
Муж | Enn Roose[d] і Peeter Vihalemm[d] |
Дзеці | Marin Laak[d] |
Род дзейнасці | палітык, выкладчыца ўніверсітэта, сацыёлаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мар’ю Лаўрысцін (эст.: Marju Lauristin; нар. 7 красавіка 1940, Талін) — эстонскі сацыёлаг, інтэлектуал і палітык. Прафесар Тартускага ўніверсітэта. Ганаровы грамадзянін Тарту. Сустаршыня Народнага фронту Эстоніі, у 1992—1994 гадах — міністр сацыяльных спраў Эстонскай Рэспублікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка дзеячаў эстонскага камуністычнага руху Ёханеса Лаўрысціна і Вольгі Лаўрысцін. Сястра палітыка і тэатральнага дзеяча Яака Аліка (сына Вольгі Лаўрысцін і Хендрыка Аліка).
У 1966 годзе скончыла факультэты журналістыкі і сацыялогіі Тартускага ўніверсітэта. У 1976 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.
У 1980 годзе падпісала «Ліст сарака» — заклік сарака эстонскіх інтэлектуалаў супраць палітыкі русіфікацыі ў Эстонскай ССР.
У 1988 годзе разам з Эдгарам Савісаарам стварыла і ўзначальвала Народны фронт Эстоніі, палітычны рух, які адыграў вядучую ролю ў дасягненні незалежнасці Эстоніі ад СССР. У 1989 годзе была абрана дэпутатам З’езда народных дэпутатаў СССР ад Тартускай тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 750 Эстонскай ССР. Намеснік старшыні (спікера) Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член Камісіі Савета Саюза па пытаннях працы, цэн і сацыяльнай палітыкі.
З 1990 годзе прымала ўдзел у працы Кангрэса Эстоніі.
З чэрвеня 1990 года да 8 верасня 1990 года была старшынёй Эстонскай сацыял-дэмакратычнай партыі незалежнасці (эст.: Eesti Sotsiaaldemokraatlik Iseseisvuspartei (ESDIP)). Пасля аб’яднання партыі (8 верасня 1990 года) з Дэмакратычнай партыяй працы Эстоніі, Рускай сацыял-дэмакратычнай партыяй Эстоніі і з Замежным аб’яднаннем Сацыялістычнай партыі Эстоніі ў адзіную Сацыял-дэмакратычную партыю Эстоніі (эст.: Eesti Sotsiaaldemokraatlik Partei (ESDP)) Мар’ю Лаўрысцін была абрана старшынёй і займала гэтую пасаду да 1995 года.
З 21 кастрычніка 1992 года па 20 верасня 1994 года займала пасаду міністра сацыяльных спраў у першым урадзе Марта Лаара.
Зноскі
- ↑ а б в Alaküla A. Marju Lauristin // Kes on kes? Eesti 2000 — Tallinn: 2000. — С. 96. — 271 с. — ISBN 978-9985-60-789-3
- ↑ Search for a party member — Centre of Registers and Information Systems. Праверана 28 красавіка 2022.
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Ганаровыя грамадзяне Тарту
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Міністры Эстоніі
- Сацыёлагі Эстоніі
- Сацыёлагі СССР
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Эстоніі
- Члены Рыйгікогу
- Жанчыны-палітыкі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Эстоніі