Мар’яна Малінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мар’яна Малінская
Прафесія танцоўшчыца
Тэатр Тэатр Антонія Тызенгаўза, нямецкі тэатр у Львове

Мар’яна (таксама Марыя) Малі́нская (відаць, таксама Малевіч) (1767? — ?) — танцоўшчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Палесся. Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне і Паставах.

У верасні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Балет Вясковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра.

У 17851794 гадах у складзе балетнай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскіх сцэнах і ў Нацыянальным тэатры. Была першай танцоўшчыцай, карысталася поспехам у публікі. Выконвала партыі Сіліі («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Эляны («Шлюб самнiтаў»), выступала таксама ў балетах «Гілас і Сільвія», «Кора і Алонза, або Дзяўчаты Сонца», «Мірза і Ліндор», «Лукас і Калінета».

У 17951797 гадах салістка нямецкага тэатра ў Львове.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]