Мар’яна Яраславаўна Кіяноўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мар’яна Яраславаўна Кіяноўская
укр.: Маріанна Ярославівна Кіяновська
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 лістапада 1973(1973-11-17)[1] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, перакладчыца, празаік, літаратуразнаўца, літаратурная крытык
Гады творчасці з 1997
Мова твораў украінская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
нагрудны знак «За заслугі перад польскай культурай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мар’яна Яраславаўна Кіяноўская (укр.: Маріанна Ярославівна Кіяновська; нар. 17 лістапада 1973, Несцераў, Жоўкіўскі раён, Львоўская вобласць) — украінская паэтка, перакладчыца, крытык і літаратуразнавец. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 17 лістапада 1973 года ў г. Несцераў Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці.

Дзед паэткі быў дацэнтам Львоўскага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыла аддзяленне ўкраінскай філалогіі ў гэтым універсітэце. У студэнцкія гады належала да жаночай літаратурнай групы «ММЮННА ТУГА» (Мар’яна Саўка, Мар’яна Кіяноўская, Юлія Мішчанка, Наталка Сняданка).

Дэбютавала з вершамі ў шасцігадовым узросце. Першую кнігу вершаў «Інкарнацыя» выпусціла ў 1997 годзе, за ёю рушыў услед шэраг іншых. У 2008 годзе апублікавала першую кнігу прозы «Сцежка ўздоўж ракі» — зборнік з шасці навел, у якіх крытыка вылучала прустаўскую няспешнасць апавядання.

Жыве і працуе ў Львове.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Перакладае паэзію з польскай, рускай, латышскай і іншых моў, асобнымі выданнямі выйшлі ў перакладах Кіяноўскай Юліян Тувім (2012) і Баляслаў Лесьмян (2019).

Ужо ў 2000 годзе Юрый Іздрык называў Кіяноўскую «адной з самых перспектыўных паэтак сучаснай украінскай літаратуры», паколькі яна «валодае мастацтвам па-майстэрску ўводзіць спантанны, вобразна насычаны маўленчы паток у канструктывісцкае рэчышча выбраных паэтычных матрыц».

У 2004—2006 гадах вяла рубрыку «Новая польская літаратура» ў часопісе «Курьер Кривбасса».

З 2011 года з’яўляецца заснавальніцай і дырэктаркай незалежнай літаратурнай прэміі «Вялікі Іжак» за лепшы твор украінскай літаратуры для дзяцей, якая ўшаноўвае аўтараў найлепшых сучасных украінамоўных кніг для дзяцей. Галоўная мэта гэтага значнага для Украіны, украінскай дзіцячай літаратуры, кнігавыдання і літаратуры ўвогуле праекта — папулярызацыя якаснай друкаванай кнігі сярод дзяцей і падлеткаў і фармаванне еўрапейскай чытацкай прыстойнасці і свядомасці ва ўмовах наплыву пірацкіх копій і алічбовак, і перадусім — прасоўванне культуры чытання сярод маладых украінцаў на належны і справядлівы ўзровень з’яўляецца знакам прэстыжу і высокага сацыяльнага статусу.

У перакладзе Кіяноўскай апублікаваны раманы Уладзіміра Рафеенкі «Даўгата дня» (2017) і Шарлоты Бронтэ «Джэйн Эйр» (2018).

Найбольшае прызнанне атрымаў выпушчаны Кіяноўскай у 2017 годзе зборнік «Бабін Яр. Галасамі», прысвечаны ахвярам Халакосту, якія загінулі ў Кіеве ў Бабіным Яры: за гэтую кнігу ёй былі прысуджаныя Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2020) і Міжнародная літаратурная прэмія імя Збігнева Херберта (2022), а таксама польская прэмія «Еўрапейскі паэт свабоды» (2022)[2]. Выступаючы ад імя журы другой з іх, польскі паэт Томаш Ружыцкі адзначаў:

Гэта скарга і абвінавачанне ў злачынствах шматгадовай даўнасці, але і тых, якія здзяйсняюцца сёння, часта перад нашымі вачыма. Кіяноўская не хавала, што на напісанне гэтай кнігі, прысвечанай аднаму з найвялікшых злачынстваў Халакоста, яе натхнілі ўласны вопыт і гісторыі ахвяр канфлікту на ўкраінскім Данбасе, а вайна з Расіяй, якая працягваецца, надала ім зноў жахлівую актуальнасць і сапраўднасць. Нібы ў галасах з Бабінага Яра мы чулі крык забітых у Ірпені, Бучы ці Марыупалі. <…> Гэта паэзія настолькі простая і ясная, што зарад эмоцый дойдзе да кожнага, каб кожны чытач ясна зразумеў і адчуў яе пасланне, і настолькі майстэрская, што гэты голас, які кліча з цемры, можа быць харалам, песняй у вялікім памінальным абрадзе[3].

На рускую мову вершы Кіяноўскай перакладалі Паліна Барскова, Марыя Галіна, Анастасія Афанасьева, Наталля Бельчанка, на польскай мове зборнік «Бабін Яр. Галасамі» выйшаў у перакладзе Адама Паморскага. Вершы Кіяноўскай публікаваліся таксама ў перакладах на англійскую, нямецкую, шведскую, сербскую і іншыя мовы.

Член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, Украінскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Інкарнацыя» (укр.: Інкарнація; 1997);
  • «Вянкі санетаў» (укр.: Вінки сонетів; 1999);
  • «Міфатварэнне» (укр.: Мифотворення; 2000);
  • «Любоў і вайна» (укр.: Кохання і війна; у суаўтарстве з Мар’янай Саўка; 2002);
  • «Кніга Адама» (укр.: Книга Адама; 2004);
  • «Звычайная мова» (укр.: Звичайна мова; 2005);
  • «Сцежка ўздоўж ракі» (укр.: Стежка вздовж ріки; 2008) — проза;
  • «Нешта штодзённае» (укр.: Дещо щоденне; 2008);
  • «ДО ЕР» (2014);
  • «373» (2014);
  • «Лісты з Літвы / Лісты са Львова» (укр.: Листи з Литви / Листи зі Львова; у суаўтарстве з Мар’янай Саўка; 2016);
  • «Бабін Яр. Галасамі» (укр.: Бабин Яр. Голосами; 2017);
  • «Гематагавафа: жывыя пераўтварэнні» (укр.: Гематогавафа: живі перетворення; 2018);
  • «Жывыя пераўтварэнні» (укр.: Живі перетворення; 2020).

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Юліан Тувім. Поезії та контексти. — К.: Дух і Літера, 2012. С. 304, ISBN 978-966-378-303-1.
  • Шарлотта Бронте. «Джейн Ейр». — К.: Книголав, 2018. С. 608, тираж 2000, ISBN 978-617-7563-12-8.
  • Болеслав Лесьмян. «Ангели». — К.: Дух і Літера, 2019. С. 98, ISBN 978-966-378-732-9.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, муж — перакладчык, выхоўваюць дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]