Мар’янова (Бярозаўскі раён)
Вёска
Мар'янова
|
Мар'яно́ва[1] (трансліт.: Marjanova, руск.: Марьяново) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. пад назвай Мар'янаполь. У 1890 годзе в. Мар'ямполь, альбо Навасёлкі, у Равяціцкай воласці.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе в. Мар'яполь (Навасёлкі) у Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 37 будынкаў. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ва Уманскім, з 23 мая 1940 года — у Сігневіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з поўначы на паўднёвы захад, двухбакова забудаванай.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 28 двароў, 40 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх