Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч
Дата нараджэння 25 сакавіка 1939(1939-03-25) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, музычны педагог, стваральнік музычных інструментаў
Прэміі
Узнагароды

Мар’ян Антонавіч Скрамбле́віч (нар. 25 сакавіка 1939, г. п. Адэльск, цяпер Гродзенскі раён) — беларускі музыкант (баян, гармонік), музычны педагог, майстар народных музычных інструментаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялянскай сям’і. Брат Баляслава Скрамблевіча. Скончыў Адэльскую СШ, служыў у 1960—1963 гадах у войску. У 1963—1970 гадах — настаўнік музыкі і спеваў Адэльскай СШ. З 1970 — загадчык клуба аўтобуснага парку № 1 г. Гродна.

Завочна скончыў у 1965 годзе аддзяленне тэорыі музыкі Універсітэта імя Крупскай у Маскве, курсы баяністаў пры Гродзенскім абласным Доме народнай творчасці. У 1972—1977 вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе культуры ў Ленінградзе. Кіруе з 1970 года хорам аўтапарку № 1 у Гродне.

З 1992 вырабляе народныя музычныя інструменты (дуды, дудкі, ражкі, свісцёлкі, акарыны, гармонікі), якія дэманстраваў на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканская экспертная камісія па народнай творчасці і рамёствах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе прысвоіла М. А. Скрамблевічу званне народнага майстра па вырабе народных музычных інструментаў. Творчасць Мар’яна Скрамблевіча ў 2012 годзе занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]