Перайсці да зместу

Мар’ян Віж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мар’ян Міхайлавіч Зайцаў)
Мар’ян Віж
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 лютага 1949(1949-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1999(1999-04-30) (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст, гісторык
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Мар’ян Віж (сапраўднае імя Мар’ян Міхайлавіч Зайцаў, 23 лютага 1949, Мінск — 30 красавіка 1999, Мінск) — беларускі празаік, публіцыст, гісторык.

Нарадзіўся 23 лютага 1949 года ў Мінску. Скончыў у 1971 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля праходжання ў 1971—1973 гадах вайсковай службы працаваў адказным сакратаром Беларускага таварыства аховы помнікаў. З 1974 г. загадчык аддзела аховы помнікаў Гістарычнага музея Украіны. З 1976 г. рэдактар у рэдакцыі гісторыі Беларусі БелСЭ[1].

Выкладаў гісторыю Беларусі ў Мінскім інстытуце культуры., грамадскія дысцыпліны ў ПТВ № 107, быў лектарам Мінскага абласнога бюро прапаганды ведаў аб помніках гісторыі і культуры, супрацоўнікам аддзела тэхнічных сродкаў навучання ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1981—1985 гадах гг. суіскальнік аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. У 1982 г. напісаў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сялянскі рух у Беларусі напярэдадні і падчас першай рэвалюцыйнай сітуацыі (1857—1862)», якую аднак не абараніў. У 1993—1995 гадах гг. загадчык аддзела ў газеце «Наша слова». У 1995—1996 гадах гг. выкладаў курс беларусазнаўства ў Інстытуце сучасных ведаў. Напрыканцы жыцця працаваў спецыялістам па сувязях з друкам і тэлебачаннем Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства глухіх[1].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года[1].

Памёр 30 красавіка 1999 года ў Мінску[2]. Пахаваны там жа[1].

Першая публікацыя выйшла ў 1974 г. у газеце «Знамя юности». Пісаў на беларускай і рускай мовах вершы, апавяданні, нарысы. Сааўтар аповесці «Лабірынт» (Мінск, 1991), зборніка гісторыка-публіцыстычных нарысаў «Чары даўніны» (Мінск, 1989).

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 440).

  1. а б в г Віж Мар’ян – Белліт  (3 жніўня 2023). Праверана 26 ліпеня 2024.
  2. Мар’ян Віж на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»