Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка
Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 29 мая 1876 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
Адрас | вул. Рудовіча, 2, пас. Мар’іна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць |
mgatk.by | |
Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў пасёлку Мар’іна Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа па ўказе Імператара Аляксандра II. У студзені 1911 года школа была ператворана ў сельскагаспадарчае вучылішча ніжэйшай ступені; у жніўні 1918 года — у сярэдняе, з сакавіка 1921 года — у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
У 1949 годзе пры тэхнікуме ўтворана завочнае аддзяленне.
У 1970 годзе ў выніку аб’яднання навучальна-даследчай гаспадаркі з суседнім калгасам «Авангард» тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум.
24 снежня 1984 года саўгасу-тэхнікуму было прысвоена імя выпускніка Уладзіміра Елісеевіча Лабанка.
- Каледж на старых здымках
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Піліпавіч Прохарчык — беларускі вучоны, пісьменнік. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Іна Васільеўна Прохарчык — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Міхаіл Раманавіч Змачынскі — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Мікалай Мікалаевіч Корбут — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Аляксандр Іванавіч Чарныш — Герой Савецкага Саюза.
- Пётр Іванавіч Ніканчык — беларускі вучоны у галіне аграноміі.
- Захар Якаўлевіч Бірала — беларускі паэт, сатырык.
- Аляксандр Ільіч Далідовіч — удзельнік 2 сусветнай вайны, снайпер узвода пешай выведкі 1063-га стралковага палка 272-й стралковай дывізіі, старшына.
- Галіна Аляксандраўна Лапатка — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Леанід Мікалаевіч Пунтус — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Раман Леапольдавіч Ваньковіч — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Уладзімір Елісеевіч Лабанок — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Савецкага Саюза.
- Іван Мікалаевіч Белічонак — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі.
- Іван Данілавіч Юркевіч — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод.
- Іван Міхайлавіч Качура — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі.
- Уладзімір Сідаравіч Доўнар — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар.
- Сцяфан (Корзун) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (з 1990).
- Тамара Іванаўна Шкурко — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Эдуард Пятровіч Шавейка — Герой Сацыялістычнай Працы[1].
- Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў — беларускі пісьменнік.
- Уладзімір Аляксандравіч Шпакоўскі — беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (1986).
- Віктар Васілевіч Шчэрба — кандыдат біялагічных навук (1985).
- Сяргей Пятровіч Семяняка — беларускі спартсмен[2].
- Генадзь Андрэевіч Богдан — дзяржаўны дзеяч.
- Генадзь Іосіфавіч Гануш — беларускі вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).
Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

- Захар Якаўлевіч Бірала (1945—1973) — выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры.
- Пётр Адамавіч Лявіцкі — партыйны і дзяржаўны дзеяч, дырэктар тэхнікума (1936—1939).
- Якуб Кірылавіч Усікаў — выкладчык беларускай мовы і літаратуры.
- Павел Якаўлевіч Жаўрыд — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст.
- Антон Фёдаравіч Мяцельскі — беларускі педагог.
- Іван Мікітавіч Серада — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
- Хведар Пятровіч Імшэнік — беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.
- Адам Юр’евіч Міцкевіч (дваюрадны дзядзька Якуба Коласа па матчынай лініі) — выкладчык матэматыкі, загадчык навучальнага часткі[3].
- Васіль Савіч Гарбацэвіч — беларускі драматург.
- Павел Кірылавіч Родзічкін
- Раіса Барысаўна Шац — кіраўнік баклабараторыі санэпідаддзела.
Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]
- Фёдар Іванавіч Губін[4]
- Дзяніс Валер’евіч Зубенка
Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]
- Аграномія.
- Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
- Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета» аграрно-технический колледж им. В. Е. Лобанка http://budny.by/
- http://www.mgatk.by - старонка каледжа