Масавае забойства ў Арланда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Масавае забойства ў Арланда
Машыны сілавых структур побач з будынкам клуба, раніца 12 чэрвеня 2016 года.
Машыны сілавых структур побач з будынкам клуба, раніца 12 чэрвеня 2016 года.
Месца нападу Сцяг ЗША ЗША, штат Фларыда, Арланда, гей-клуб Pulse
Мэта нападу наведвальнікі клуба
Дата 12 чэрвеня 2016
2:00 — 5:00 (EDT)
Спосаб нападу стральба, захоп закладнікаў
Загінуўшыя 50 (у тым ліку тэрарыст)
Параненыя 53
Забойцы Амар Мацін

Масавае забойства ў Арланда (штат Фларыда, ЗША) адбылося 12 чэрвеня 2016 года. 29-гадовы Амар Мацін адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі ў начным гей-клубе Pulse, а затым захапіў закладнікаў. У выніку стральбы загінула 49 чалавек, 53 атрымалі раненні. У час паліцэйскай аперацыі закладнікі былі вызвалены, а нападнік застрэлены[1][2][3]. Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, заявіўшы, што Мацін з'яўляўся яе баявіком[4][5].

Забойства ў Арланда стала самым масавым у гісторыі ЗША з моманту падзей 11 верасня 2001 года, апярэдзіўшы паводле колькасці ахвяр стральбу ў Віргінскім політэхнічным інстытуце (2007) і масавае забойства ў пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (2012)[6][7][8][9].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Стральба побач з будынкам гей-клуба Pulse пачалася каля 2:15 (EDT). Супрацоўнік паліцыі, які знаходзіўся ў гэты момант недалёка ад клуба, адкрыў па Амары Маціне, узброеным паўаўтаматычнай вінтоўкай SIG Sauer MCX і пісталетам Glock 17[10][11], агонь з табельнай зброі, пасля чаго той уварваўся ўнутр клуба, дзе ў той момант знаходзілася каля 320 наведвальнікаў[12]. Унутры Мацінаў працягнуў весці агонь па людзях[7].

Першыя выстралы былі прыняты наведвальнікамі Pulse за выбух петард, спецэфекты ці частку клубнай музыкі. Зразумеўшы, што адбываецца, людзі пабеглі да выхаду, многім удалося выбегчы на паркоўку перад будынкам і пакінуць месца стральбы. Каля 2:22 Мацін спыніў агонь і здзейсніў два званкі ў службу 911, паведаміўшы пра напад, назваўшы сябе прыхільнікам «Ісламскай дзяржавы» і заявіўшы пра падтрымку тэрарыстычнай арганізацыі «Джэбхат ан-Нусра» і арганізатараў выбухаў на Бостанскім марафоне братоў Царнаевых[13][14][15][16]. У 2:09 на сайце клуба з'явіўся заклік «выбірацца з клуба і бегчы»[16].

Неўзабаве на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі сілавых структур, у будынак клуба былі накіраваны крызісныя перагаворшчыкі[17]. Мацін, які захапіў наведвальнікаў, што засталіся ў жывых і не здолелі ўцячы, заявіў, што мае пры сабе выбуховае прыстасаванне[18].

Каля 5:00 сілавікі прынялі рашэнне пачаць штурм. Паводле слоў мэра Арланда Бадзі Даера, закладнікі знаходзіліся ў двух розных месцах: ад 5 да 8 чалавек былі ў адным пакоі з Мацінам, ад 15 да 25 чалавек — у іншым ізаляваным памяшканні. Паліцэйскі спецназ SWAT на бронеаўтамабілі высадзіў сцяну ізаляванага пакоя, вызваліўшы людзей, якія знаходзіліся там[19]. Завязалася перастрэлка з Мацінам, у час якой ён быў забіты[7]; адзін паліцэйскі атрымаў датычнае раненне галавы пасля таго, як куля трапіла ў яго шлем[20]. Пазней сапёры, якія прыбылі да будынка клуба, здзейснілі перад ім кантрольны выбух нейкага прыстасавання[20].

Злачынец[правіць | правіць зыходнік]

Фота з вадзіцельскага пасведчання Амара Маціна

Напад здзейсніў грамадзянін ЗША Амар Мір Седык Мацін (англ.: Omar Mir Seddique Mateen). Ён нарадзіўся 16 лістапада 1986 года ў Нью-Ёрку[21] у сям'і афганцаў і быў мусульманінам. У апошнія гады пражываў у горадзе Форт-Пірс(англ.) бел. (штат Фларыда), працаваў ахоўнікам у выпраўленчай установе для непаўналетніх, а затым у ахоўнай кампаніі G4S Secure Solutions(англ.) бел., меў дазвол на схаванае нашэнне зброі[15][21][22]. У 2009 годзе Мацін ажаніўся з жанчынай, якая нарадзілася ва Узбекістане, пазнаёміўшыся з ёй у Інтэрнэце. Паводле слоў жанчыны, яна неаднаразова падвяргалася пабоям з боку мужа, з-за чаго праз некалькі месяцаў пасля вяселля бацькі забралі яе з дома сям'і Маціна. У 2011 годзе ў судзе быў аформлены іх развод[21]. Прыкладна ў 2013 годзе ён ажаніўся ў другі раз, у яго нарадзіўся сын[23].

Седык Мацін, бацька Амара, у Інтэрнэце выказваў словы падтрымкі байцам руху «Талібан»[15]. Паводле меркавання бацькі, дзеянні Маціна тлумачацца негатыўным стаўленнем да геяў[15]. Адзін з яго сяброў адзначыў, што Мацін стаў вельмі рэлігійным пасля разводу і паломніцтва ў Саудаўскую Аравію[15]. На працягу некалькіх гадоў ён наведваў ісламскі цэнтр у Форт-Пірсе, яго бацька таксама маліўся там, тры сястры Маціна былі валанцёрамі ў мячэці[15]. Імам ісламскага цэнтра ахарактарызаваў Маціна як «спакойнага» чалавека, апошні раз ён там быў за два дні да стральбы[15]. У 2011—2012 гадах Мацінаў двойчы здзейсніў умру (малое паломніцтва) у Саудаўскую Аравію, таксама наведаў ААЭ[24].

Супрацоўнікі Федэральнага бюро расследаванняў не выключаюць сувязь Маціна з радыкальным ісламам[12]. Паводле іх звестак, мужчына ўжо трапляў у поле зроку сілавікоў у 2013 годзе, калі «зрабіў рэзкія каментарыі ў адрас калегаў, намякаючы на свае сувязі з тэрарыстамі». У ФБР праверылі словы сведак, запісы Маціна, а таксама двойчы дапыталі яго і ўзялі яго пад назіранне. Пацвердзіць сувязі мужчыны з тэрарыстамі на той момант не ўдалося, пасля чаго расследаванне было закрыта. Пасля гэтага інцыдэнту Маціна правяралі ў сувязі з тэрарыстам-смяротнікам абу-Салахам; агенты ФБР правялі гутарку з мужчынам і зрабілі выснову, што пагрозы ён не ўяўляе[25].

Паводле звестак Бюро алкаголю, тытуню, агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, Мацін набыў зброю афіцыйна, прычым зрабіў гэта незадоўга да нападу. «Мы ведаем, што гэты чалавек купіў прынамсі дзве адзінкі агнястрэльнай зброі. Ён не знаходзіцца пад забаронай, ён можа па законе зайсці ў магазін і набыць агнястрэльную зброю», — заявіў прадстаўнік бюро Трэвар Велінар[11]. Пазней супрацоўнікі службы выявілі трэцюю адзінку зброі ў машыне Маціна[26].

Сувязь з «Ісламскай дзяржавай»[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля нападу крыніцы, блізкія да тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», заявілі пра яе датычнасць да стральбы[4][5].

Агенцтва Amaq, звязанае з ІД, праз некалькі гадзін назвала Маціна «салдатам халіфата»[27][28]. Раней прэс-сакратар ІД Абу Мухамад аль-Аднані заклікаў прыхільнікаў («ваўкоў-адзіночак») здзяйсняць напады за мяжой у часе свяшчэннага месяца Рамадан, асабліва адзначаючы ЗША ў якасці мішэні[29].

Прыхільнікі ІД у інтэрнэце віталі дзеянні Маціна, некаторыя ў даніну памяці замянілі свае аватары на яго фатаграфію[29]. Таксама яны пачалі публікаваць у Twitter паведамленні з фатаграфіямі пакарання смерцю геяў, суправаджаючы іх хэштэгам #Pulse (паводле назвы клуба)[30]. У адным з акаўнтаў забойства назвалі «лепшым падарункам на Рамадан»[31]. The New York Times нагадала, што ІД карае смерцю геяў на сваіх тэрыторыях скідваючы з высокіх будынкаў ці забіваючы камянямі[29].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Сярод прычын трагедыі аналітыкі называюць магчымасць латэнтнай гомасексуальнасці нападніка і звязанай з апошняй т.зв. інтэрнальнай гамафобіяй, гэта значыць гамафобіяй, выкліканай уласным гомаэратызмам, відавочным ці скрытым[32].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Днём 12 чэрвеня 2016 года прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў са зваротам да краіны, у якім ахарактарызаваў тое, што адбылося як «тэракт і акт нянавісці»[33]. Паводле яго ўказа, аж да 16 чэрвеня будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над Белым домам і ўсімі грамадскімі будынкамі і ўстановамі ЗША, на амерыканскіх ваенных базах, караблях і ва ўсіх уладаннях[34]. Таксама Абама даў распараджэнне аб аказанні федэральнай дапамогі праваахоўным органам Арланда[35].

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп запатрабаваў адстаўкі Барака Абамы, за тое, што той, паводле меркавання Трампа, не асудзіў «ісламскі тэрарызм»[36]. Акрамя таго, Трамп у чарговы раз заклікаў закрыць граніцы ЗША для мусульман і не пускаць іх у краіну[37]. У сваю чаргу кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан перасцерагла ад таго, каб «аб'яўляць вайну» ісламу ў цэлым[38].

Спачуванні ўладам і народу ЗША ў сувязі з тэрактам выказалі кіраўнікі і прадстаўнікі больш як 50 дзяржаў[39], у тым ліку федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель[40], прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі[41], прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў[42], старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін[43], прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін[44], прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка[45], прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё[46], прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд[47], прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[48], а таксама Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун[49]. У спецыяльнай заяве Савета бяспекі ААН масавае забойства ў Арланда ахарактарызавана як «тэрарыстычны напад, накіраваная супраць людзей з-за іх сексуальнай арыентацыі»[50].

У дзень нападу сацыяльная сетка Facebook актывавала паслугу «Праверка бяспекі» (англ.: Safety Check), якая дазваляе карыстальнікам аператыўна даць вестку, што яны ацалелі ў выпадку стыхійнага бедства, катастрофы ці тэрарыстычнага акта[51].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Стрельба в ночном клубе в Орландо привела к множеству жертв (руск.) . Интерфакс (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  2. Алексей Богдановский В Орландо в результате теракта погибли 50 человек (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  3. Алексей Богдановский СМИ назвали имя преступника, совершившего массовое убийство в Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  4. 4,0 4,1 Боевики ИГ взяли на себя ответственность за теракт в Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  5. 5,0 5,1 ИГИЛ взяло на себя ответственность за атаку на ночной клуб в Орландо (руск.) . РБК (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  6. CNN: Стрельба в Орландо стала самым массовым убийством за всю историю США (руск.) . RT (12 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 Алексей Качалин "Самая кровавая бойня в истории США": жертвами стрельбы в Орландо стали 50 человек (руск.) . ТАСС (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  8. Алексей Богдановский Трагедия в Орландо поставила рекорд по числу жертв массовой стрельбы в США (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  9. СМИ назвали стрельбу в Орландо крупнейшей в истории США по числу жертв (руск.) . Lenta.ru (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  10. Jacj Dte, Allan Lengel, Josh Margolin Orlando Shooter Bought Weapons at Nearby Gun Shop (англ.) . ABC news (13 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  11. 11,0 11,1 Алексей Богдановский Подозреваемый в стрельбе в Орландо купил оружие официально (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  12. 12,0 12,1 Стрелком в Орландо оказался американец афганского происхождения. Интерфакс. Праверана 12 чэрвеня 2016.
  13. Алексей Богдановский Террорист в Орландо заявлял о поддержке ИГ, "Джебхат ан-Нусры" и Царнаевых (руск.) . РИА Новости (13 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  14. Narayan, Chandrika. Timeline of Orlando nightclub shooting , CNN (2016-06-12). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  15. 15,0 15,1 15,2 15,3 15,4 15,5 15,6 Ex-wife of suspected Orlando shooter: «He beat me» (англ.) . The Washington Post (12 чэрвеня 2016).
  16. 16,0 16,1 Люди, пережившие теракт в Орландо, рассказали, что происходило в клубе (руск.) . РИА Новости (13 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  17. 50 dead in nightclub, worst mass shooting in U.S. history (англ.) , USA Today (2016-06-12). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  18. Police: 50 killed in Florida nightclub terror attack (англ.) , CNN (2016-06-12). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  19. Алексей Богдановский Мэр Орландо рассказал подробности освобождения заложников в ночном клубе (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  20. 20,0 20,1 Десятки человек погибли и получили ранения во время стрельбы в Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  21. 21,0 21,1 21,2 Бывшая жена стрелка в Орландо заявила, что он ее избивал. РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  22. CBS News: Gunman In Orlando Nightclub Shooting That Left Nearly 20 Dead Identified As Omar Mateen (англ.) . Associated Press / CBS New York. CBS New York (12 чэрвеня 2016).
  23. Omar Mateen’s wife remains silent on massacre (англ.) . news.com.au (14 чэрвеня 2016).
  24. Pete Williams Portrait of a Killer: Who Was Orlando Nightclub Shooter Omar Mateen? (англ.) . NBC News (13 чэрвеня 2016).
  25. ФБР подтвердило, что стрелок из Орландо попал в его поле зрения в 2013 году. РИА Новости. Праверана 12 чэрвеня 2016.
  26. Алексей Богдановский В Орландо нашли еще одну единицу оружия у ликвидированного террориста. РИА Новости. Праверана 12 чэрвеня 2016.
  27. Pulse nightclub shooting: Everything we know so far about the attack in Orlando (англ.) . The Telegraph (13 чэрвеня 2016).
  28. Islamic State news agency says Orlando massacre the work of its «fighter» (англ.) . The Long War Journal (12 чэрвеня 2016).
  29. 29,0 29,1 29,2 Rukmini Callimachi Was Orlando Shooter Really Acting for ISIS? For ISIS, It’s All the Same (англ.) . The New York Times (12 чэрвеня 2016).
  30. Darren Boyle ISIS wallows in latest sick attack on America: Terror group praises gay nightclub bloodbath just three days after issuing a warning that Florida would become a target (англ.) . Daily Mail (12 чэрвеня 2016).
  31. Patrick Christys Evil Islamic State jihadis GLOAT about slaughter of 50 people at Orlando’s Pulse nightclub (англ.) . Daily Express (12 чэрвеня 2016).
  32. «Did internalised homophobia spark Orlando nightclub attack?», BBC, 14.07.2016
  33. Обама назвал стрельбу в Орландо терактом и актом ненависти (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  34. Алексей Богдановский Флаги США будут приспущены до 16 июня в знак скорби по жертвам в Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  35. Алексей Богдановский Обама поручил оказать федеральную помощь в расследовании стрельбы в Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  36. Трамп требует отставки Обамы, так как тот не осудил "исламский терроризм" (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  37. Трамп требует закрытия американских границ для мусульман после бойни в Орландо (руск.) . ТАСС (13 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  38. Клинтон призвала не демонизировать мусульман после стрельбы в Орландо (руск.) . РБК (13 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  39. Более 50 стран выразили соболезнования США после теракта в Орландо (руск.) . РИА Новости (13 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  40. Ангелина Тимофеева Меркель: трагедия в Орландо не повлияет на политику открытости Германии (руск.) . РИА Новости (13 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  41. Премьер Индии шокирован трагедией в американском Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  42. Назарбаев выразил соболезнования американскому народу в связи с терактом в Орландо - новости на Informburo.kz. informburo.kz (13 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  43. Жанна Манукян Си Цзиньпин выразил соболезнования в связи со стрельбой в Орландо (руск.) . РИА Новости (13 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  44. Путин выразил соболезнования Обаме в связи с трагедией в Орландо (руск.) . Интерфакс (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  45. uapress.info Порошенко висловив слова скорботи з приводу розстрілу людей в Орландо. Праверана 13 чэрвеня 2016.
  46. Президент осудил «брутальный теракт» в Орландо. // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 13 чэрвеня 2016.(Праверана 11 кастрычніка 2018)
  47. Олланд выразил полную поддержку США в связи с событиями в Орландо (руск.) . РИА Новости (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.
  48. Лукашэнка накіраваў Абаме спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Арланда
  49. Генсек ООН осудил атаку в Орландо и выразил соболезнования народу США (руск.) . РИА Новости (13 чэрвеня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2016.
  50. Совбез ООН назвал терактом атаку на людей в гей-клубе в Орландо (руск.) . РИА Новости (14 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  51. Алексей Качалин В ходе бойни в Орландо Facebook впервые в США активировал услугу "Проверка безопасности" (руск.) . ТАСС (12 чэрвеня 2016). Праверана 12 чэрвеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]