Перайсці да зместу

Масавае забойства ў Вашынгтон-Нейві-Ярд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў Вашынгтон-Нейві-Ярд
Запіс камеры відэаназірання, на якім Аарон Алексіс у будынку №197 трымае стрэльбу «Remington 870».
Запіс камеры відэаназірання, на якім Аарон Алексіс у будынку №197 трымае стрэльбу «Remington 870».
Месца
Каардынаты 38°52′29″ пн. ш. 76°59′55″ з. д.HGЯO
Дата 16 верасня 2013
Забітыя
  • 13 чал.
Параненыя 14 ± 1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Масавае забойства ў Вашынгтоне-Нэйві-Ярд[1] – падзеі, якія адбыліся 16 верасня 2013 года ў штаб-кватэры камандавання караблебудавання і ўзбраенняў[en] (NAVSEA) Ваенна-марскіх сіл ЗША ў Вашынгтон-Нейві-Ярд[en] у Вашынгтоне, акруга Калумбія. Былы работнік базы 34-гадовы Аарон Алексіс расстраляў 20 чалавек, 12 з якіх загінулі і 8 атрымалі раненні. Неўзабаве ён быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.

Гэты інцыдэнт стаў другім масавым забойствам на тэрыторыі вайсковай базы ЗША пасля стральбы на ваеннай базе Форт-Худ 5 лістапада 2009 года[ru].

Вашынгтон-Нейві-Ярд[en], фота 1985 года

У панядзелак 16 верасня 2013 года ў 7:53 раніцы па мясцовым часе 34-гадовы Аарон Алексіс (9 мая 1979 — 16 верасня 2013) прыехаў да будынка «Вашынгтон-Нейві-Ярд» на арандаванай Toyota Prius шэрага колеру[2][3] узброены абрэзам драбавіка[ru] «Remington 870[ru]» 12-га калібра, які разам з патронамі схаваў у спартыўнай сумцы. У 8:08 ён, скарыстаўшыся сваім пропускам, абмінуў пасаду аховы разам са зброяй. Падняўшыся на чацвёрты паверх, Алексіс увайшоў у прыбіральню, дзе сабраў і зарадзіў стрэльбу, затым прайшоў па калідоры ў заходняе крыло і адкрыў агонь па людзях у 8:16 раніцы[3]. На працягу чатырох хвілін ён застрэліў з блізкай адлегласці некалькіх чалавек, пасля чаго (8:20 раніцы) пакінуў чацвёрты паверх і працягнуў страляць на трэцім паверсе і ў вестыбюлі. Адзін чалавек на трэцім паверсе быў забіты шалёны куляй, якая патрапіла яму ў галаву[4]. На трэцім паверсе Алексіс застрэліў супрацоўніка аховы, які паспрабаваў яго спыніць, забраў яго табельны пісталет «Beretta 92» 9×19 мм Парабэлум і патроны да яго і працягнуў страляць[5].

Першы званок у паліцыю паступіў у 8:17 раніцы. Паліцэйскія неадкладна адрэагавалі, накіраваўшы на месца не менш за тры патрульныя машыны. У 8:24 першыя паліцэйскія праніклі ў будынак і тут жа сутыкнуліся са страляўшым на трэцім паверсе. Злачынец адкрыў па іх агонь, у выніку чаго афіцэр паліцыі Скот Уільямс атрымаў раненне ў нагу[6]. Паліцыянты былі вымушаныя адступіць, а Аарон Алексіс працягваў страляць па людзях яшчэ на працягу 30 хвілін. У 8:57 раніцы паліцыянты заблакавалі злачынца ў адным з памяшканняў, на трэцім паверсе будынка недалёка ад галоўнага офіса ўстановы. У выніку завязанай перастрэлкі ў 9:25 раніцы Аарон Алексіс забіты на месцы, атрымаўшы смяротнае раненне ў галаву. Яго цела вынесена з будынка ў 11:50 раніцы[7].

Версіі аб матывах і асобу стрэлка

[правіць | правіць зыходнік]
Аарон Алексіс
Фотаздымак

Матывы і абставіны злачынства пакуль удакладняюцца[8][9][10]. Ёсць версія, што Алексіс пакутаваў паранояй – быў упэўнены, што яго кантралююць пры дапамозе звышнізкіх частот[ru]. На сваім драбавіку ён надрапаў надпісы: «Канец пакутам!», «Ужо лепш так!» і «Мая звышнізкачастотная зброя»[11].

У Алексіса ёсць жонка і дзеці, якія жывуць у Нью-Ёрку. Сам ён нарадзіўся ў Квінсе, вырас у Брукліне, а, будучы дарослым, у розны час жыў у Сіэтле, Вашынгтоне і Тэхасе. Ён цікавіўся будызмам і падтрымліваў сяброўскія адносіны з прыезджымі з будыйскіх краін (у прыватнасці, з Тайланду). Паліцыя тры разы затрымлівала яго за парушэнні грамадскага парадку, у тым ліку за стральбу ў неналежным месцы, але крымінальная справа не была ўзбуджаная, так як паліцыя ўстанавіла, што ў першы раз ён расстраляў прыпаркаваную прама на яго ганку машыну ў стане афекта[ru] – яго гэта вельмі раззлавала. Паркавацца на ганку чужых дамоў у ЗША забаронена, бо гэта парушае недатыкальнасць прыватнай уласнасці ў адпаведнасці з дактрынай «Мой дом – мая крэпасць[ru]», а менавіта грамадзянам дазваляецца расстрэльваць тых, якія незаконна ўварваліся ў іх дом, у тым ліку неадушаўлёныя прадметы. Быў затрыманы паліцыяй у другі раз, калі ў сябе дома чысціў зброю – адбыўся выпадковы стрэл у столь, які пашкодзіў суседнюю кватэру. У абодвух інцыдэнтах людзі не пацярпелі. У трэці раз Алексіс быў затрыманы на вуліцы ў стане алкагольнага ап’янення, адпушчаны праз два дні. Алексіс працаваў электрыкам у Узброеных сілах ЗША, яго спецыяльнасцю было чыніць электрычныя сістэмы ў ваенных самалётах[ru]. Таксама ён служыў на ваеннай базе Форт-Уэрт, быў у камандзіроўцы ў Японіі. Акрамя таго, па словах яго сваякоў, ён быў сведкам тэрактаў 11 верасня і актыўна ўдзельнічаў у выратаванні тых, хто застаўся ў жывых. Тыя падзеі маглі нанесці яму глыбокую псіхалагічную траўму[12].

Вонкавыя выявы
Тут фота з месца здарэння
http://lenta.ru/photo/2013/09/16/washingtonnavy/

Рэакцыя ўладаў

[правіць | правіць зыходнік]
Міністр абароны Чак Хэйгел разам з іншымі адказнымі асобамі ўскладае вянок да Ваенна-марскі мемарыял[en] 17 верасня ў памяць аб ахвярах масавага забойства

Сустрэўшыся 23 верасня 2013 года з роднымі і блізкімі ахвяр масавага забойства, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ў ЗША назіраецца «эпідэмія ўзброенага гвалту» і што ўзровень падобнай злачыннасці «ў ЗША ў дзесяць разоў большы ў параўнанні з іншымі развітымі краінамі»[13]. У якасці меры па барацьбе з узброеным гвалтам Абама бачыць неабходнасць абмежавання вольнага абароту агнястрэльнай зброі: «неабходна дамагчыся важнага рашэння, нельга, каб зброя трапляла ў дрэнныя рукі»[14].

  1. Ерёмина, Дарья. Когда электрик слышит голоса (руск.). Lenta.ru[ru] (17 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 29 верасня 2013.
  2. Photos and video of Navy Yard Shooting released by FBI — KMSP-TV. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2013. Праверана 19 кастрычніка 2014.
  3. а б FBI: Navy Yard shooter 'delusional' — CNN.com. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 26 верасня 2013.
  4. Rampage at the Navy Yard: What happened inside Building 197? — The Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 30 верасня 2017.
  5. MILLER: Aaron Alexis passed two background checks, bought shotgun from Sharpshooters in Lorton, Va. — Washington Times. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2013. Праверана 26 верасня 2013.
  6. Navy Yard Shooting Timeline. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2016. Праверана 19 верасня 2013.
  7. 13 killed in Washington Navy Yard shooting rampage — Yahoo News. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 30 верасня 2017.
  8. Обама объявил траур по погибшим в результате стрельбы в Вашингтоне Архівавана 18 верасня 2013. Lenta.ru[ru], 17 сентября 2013
  9. Убит один из виновников стрельбы на базе ВМФ Navy Yard в Вашингтоне Архівавана 21 верасня 2013. NEWSru.co.il — Новости Израиля, 16 сентября 2013
  10. Стрельба в Вашингтоне 16 сентября на объекте ВМС США: 8 раненых, 13 убитых. Все подробности случившегося.. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2013. Праверана 17 верасня 2013.
  11. Lenata.ru: Обнародована предсмертная записка стрелка из Адмиралтейства. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 5 кастрычніка 2013.
  12. Lenta.ru: Когда электрик слышит голоса. Биография Аарона Алексиса. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 29 верасня 2013.
  13. Барак Обама: США столкнулись с эпидемией вооруженного насилия. ТАСС[ru] (23 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2013. Праверана 23 верасня 2013.
  14. Обама вновь призвал наложить ограничения на оборот огнестрельного оружия. Газета.ru[ru] (22 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 23 верасня 2013.