Масавае забойства ў Гамбургу (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў Гамбургу
Месца нападу
Месца нападу
Месца нападу Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Гамбург, Германія
Дата 9 сакавіка 2023
21:00
Спосаб нападу расстрэл з агнястрэльнай зброі
Зброя пісталет HK P30  (ням.)
Загінулыя 8 (у тым ліку нападнік і ненароджанае дзіця)
Параненыя 25
Колькасць тэрарыстаў 1

9 сакавіка 2023 года на вуліцы Дыльбёгэ ў горадзе Гамбург (ФРГ) адбыўся ўзброены напад. Пад атакай апынулася Зала Царства  (руск.) Сведак Іеговы[1]. Па меншай меры 8 чалавек загінулі і 25 атрымалі раненні.

Напад[правіць | правіць зыходнік]

З 19:00 па 25:45 9 сакавіка ў Зале Царства праходзіла набажэнства, дзе прысутнічала 36 чалавек. Каля 21:00 невядомы баевік адкрыў агонь па людзях на стаянцы храма[2][3][4]. Затым нападнік працягнуў стральбу непасрэдна ў Зале[5]. Пачынаючы з 21:04 у паліцыю і МНС паступіла 47 званкоў[6], і ўжо праз чатыры хвіліны брыгады экстранных службаў прыбылі на месца[7]. Хутка тут з’явіліся байцы гамбургскага паліцэйскага спецназа USE  (ням.)[7][8]. У 21:11 яны ўвайшлі ў будынак[9]. Супрацоўнікі экстраных службаў пачулі стрэл. На верхнім паверсе (будынак быў трохпавярховым) яны выявілі цела злачынца[7].

Прынамсі восем чалавек загінулі, у тым ліку ненароджанае дзіця, 25 атрымалі раненні, восем з якіх знаходзіліся ў крытычным стане[7][10]. Сярод пацярпелых былі грамадзяне Уганды (1 чал.) і Украіны (1 чал.)[11].

Нападнік[правіць | правіць зыходнік]

Як стала вядома пазней, нападнікам быў 35-гадовы Філіп Фус, былы член Царквы Сведак Іеговы, які называў сябе бізнес-коўчам[12][13][14][15]. Ён нарадзіўся ў Мемінгене і вырас у Кемптэне ў строгай евангелічнай сям’і[16]. У 2014 годзе Фус пераехаў у Гамбург, дзе працаваў пазаштатным кансультантам па пытаннях кіравання. Адначасна напісаў кнігу пад назвай «The Truth About God, Jesus Christ and Satan: A New Reflected View of Epochal Dimensions»[17].

Фус на законных падставах валодаў пісталетам HK P30  (ням.), які быў выкарыстаны пры забойстве[18][19].

У студзені 2023 года ў паліцыю паступіла ананімнае паведамленне аб тым, што ў Філіпа Фуса падазраюць псіхічнае захворванне, якое не было дыягнаставана лекарам. Таксама была перасцярога з нагоды агрэсіўнага стаўлення да Сведкаў Іеговы. У выніку ў лютым была праведзена пазапланавая праверка ўзбраення і псіхалагічнага стану, але істотных парушэнняў не выяўлена[18].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

На сваім сайце Сведкі Іеговы заявілі, што яны «глыбока занепакоены» здарэннем і выказалі спачуванні сем’ям загінулых. Каталіцкая і Евангелічная  (ням.) царквы прынеслі свае спачуванні[20].

Канцлер Германіі і былы мэр Гамбурга Олаф Шольц назваў інцыдэнт «жорсткім актам гвалту»[21]. Дзеючы кіраўнік горада Петэр Чэнчэр  (ням.) выказаў глыбокае спачуванне сем’ям загінулых у сваім Твітэр-акаўнце[22]. Міністр унутраных спраў Нэнсі Фезер  (ням.) і федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер таксама выказалі салідарнасць з ахвярамі і іх сем’ямі[21].

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў спачуванні «нямецкім сябрам»[23].

25 сакавіка 2023 г. Сведкамі Іеговы была праведзена спецыяльная сустрэча ў памяць загінулых гамбурскіх аднавернікаў з анлайн трансляцыяй у YouTube[24].

Зноскі

  1. Hamburg-Alsterdorf: Tödliche Schüssen in Gebäude der Zeugen Jehovas
  2. |Hamburg shooting: Eight dead and three seriously injured in attack at Jehovah’s Witness centre
  3. Zeugen-Jehovas-Sprecher: Amoklauf begann nach Gottesdienst
  4. Angriff auf die Zeugen Jehovas: So lief der Amoklauf von Hamburg ab
  5. Video von der anderen Straßenseite aus gefilmt; Befragung des Urhebers
  6. Video von der anderen Straßenseite aus gefilmt; Befragung des Urhebers.
  7. а б в г Hamburg shooting: attack at Jehovah’s Witness hall in Germany leaves seven dead and dozens wounded
  8. ödliche Schüsse auf Zeugen Jehovas: „Wir sind tief schockiert“
  9. Amoklauf in Hamburg – der Ermittlungsstand
  10. Schießerei in Hamburg: Ehemaliger Zeuge Jehovas Philipp F. (35) soll Täter sein
  11. Hamburg police were tipped off about gunman but did not take his weapon
  12. Luyken, Jorg. Jehovah’s Witness mass shooter in Hamburg named as Philipp Fusz(англ.), The Telegraph (10 сакавіка 2023).
  13. Jehovah’s Witness mass shooter in Hamburg named as Philipp Fusz (англ.). MSN.
  14. SWP. Amoklauf in Hamburg: Acht Tote bei Angriff auf Zeugen Jehovas (ням.). swp.de (10 сакавіка 2023).
  15. deutschlandfunk.de. Tödliche Schüsse bei Zeugen Jehovas - Entsetzen über Amoktat in Hamburg (ням.). Die Nachrichten.
  16. Jorg Luyken: Jehovah’s Witness mass shooter in Hamburg named as Philipp Fusz, telegraph.co.uk, 10. März 2023
  17. Tödliche Schüsse auf Zeugen Jehovas: Verdächtiger war Ex-Mitglied
  18. а б Was bisher über die Schüsse in Hamburg bekannt ist
  19. Hamburg: Tödliche Schüsse auf Zeugen Jehovas – mutmaßlicher Täter ist 35-jähriger angeblicher Berater
  20. Reaktionen auf Gewalttat in Hamburg
  21. а б Entsetzen über mutmaßlichen Amoklauf in Hamburg
  22. Multiple dead in shooting at a Jehovah’s Witness center in Germany
  23. Macron drückt nach Schüssen in Hamburg Betroffenheit aus
  24. Gedenkveranstaltung Jehovas Zeugen Hamburg - Aufnahme