Масавае забойства ў Хамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Масавае забойства ў Хаміваеннае злачынства, здзейсненае ў гады В’етнамскай вайны паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі.

25 лютага 1968 г. марскія пяхотнікі Паўднёвай Карэі здзейснілі напад на няўзброеных мірных жыхароў вёскі Хамі (в’етн.: Hà Mỹ), правінцыя Куангнам у Паўднёвым В’етнаме. Ахвяр было 135 чалавек — у асноўным жанчыны, старыя і дзеці, жыхары 30 дамоў. Пасля забойства паўднёвакарэйскія марскія пяхотнікі бульдозерам скінулі целы ў неглыбокую брацкую магілу і зраўнялі з зямлёй.

Паўднёвакарэйскія ўзброеныя сілы, якія ўдзельнічалі ў вайне, як правіла, адказвалі за зачыстку тэрыторыі пасля правядзення асноўных баявых дзеянняў. Паўднёвакарэйскія салдаты здзейснілі яшчэ некалькі аналагічных масавых забойстваў (у Фангньі, Фангняце і інш.).

У снежні 2000 г. на месцы забойства адкрыты мемарыял у памяць 135 ахвяр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kwon, Heonik. After the massacre: commemoration and consolation in Ha My and My Lai (англ.). — University of California Press. — ISBN 9780520247970.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]