Масавае забойства ў казанскай гімназіі №175

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стральба ў гімназіі №175
Байцы спецназа ФСБ заходзяць у будынак гімназіі № 175 пасля інцыдэнту.
Байцы спецназа ФСБ заходзяць у будынак гімназіі № 175 пасля інцыдэнту.
Месца нападу Вуліца Джаўдата Файзі, 8, Казань, Рэспубліка Татарстан, Расія
Дата 11 мая 2021
09:20 — 9:34
Спосаб нападу стральба, выбух
Зброя гладкаствольная стрэльба Hatsan Escort[1]
Загінулыя 9[2]
Параненыя 32[3]
Колькасць тэрарыстаў 1[4]

Стральба ў гімназіі №175 — масавае забойства, якое адбылося 11 мая 2021 года ў горадзе Казань (Татарстан, Расія). У выніку страляніны загінулі 9 чалавек[2], 32 пацярпелі[3]. Нападнік быў затрыманы[3].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Каля 10 гадзін раніцы з’явіліся паведамленні аб стральбе ў гімназіі №175 горада Казань[5]. Паводле даных крыніцы ТАСС, стральба пачалася ў 9:20, а ў 9:25 паступіў сігнал з трывожнай кнопкі. На той момант у гімназіі знаходзілася больш за 700 дзяцей і каля 70 педагогаў і супрацоўнікаў[3]. Паводле некаторых звестак, таксама быў чутны выбух[6]. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Расгвардыі, якія эвакуіравалі вучняў і работнікаў гімназіі[7]. Каля 11 гадзін да гімназіі прыехаў прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў[7]. У 11 гадзін прэс-служба МУС Расіі паведаміла аб затрыманні нападніка і ўвядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі[8][9]. Распачата крымінальная справа па артыкуле 105 КК РФ ч. 2 (забойства двух або больш асоб агульнанебяспечным спосабам)[10]. 12 мая быў абвешчаны днём жалобы ў памяць аб ахвярах масавага забойства[11].

Асоба падазраванага[правіць | правіць зыходнік]

Меркаваны забойца (Ільназ Галявіеў) быў затрыманы[12][13]. СМІ паведамлялі, што падазраваны скончыў гэтую гімназію ў 2018 годзе, пасля чаго навучаўся ў каледжы універсітэта «ТЫСБІ»[14]. Прэзідэнт Рустам Мініханаў паведаміў, што злачынцу было 19 гадоў, і ў яго афіцыйна была зарэгістравана зброя[15]. Дэпутат Дзяржаўнай думы Аляксандр Хінштэйн паведаміў, што падазраваны атрымаў дазвол на захоўванне зброі 28 красавіка, за 13 дзён да нападу[1]. Пасля затрымання падазраванага даставілі ў аддзел паліцыі і прывязалі з аголеным торсам да кратаў камеры — мяркуючы па апублікаваным у сетцы відэа, супакойвацца ён не збіраўся і аб зробленым не шкадаваў, заявіўшы[16][17][18][19][20]:

" Месяцы два таму я ўсвядоміў сябе Богам. А летам ў мне пачаў абуджацца монстр. Я заўсёды ўсіх ненавідзеў і яшчэ больш зненавідзеў. Ніхто мне не сказаў, я сам зразумеў. "

З’яўляліся паведамленні аб ліквідацыі другога падазраванага[21], аднак МУС Татарстана абвергла наяўнасць саўдзельнікаў у нападніка[22].

Загінулыя і параненыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы стральбы загінулі 8 чалавек[7][23] (7 вучняў гімназіі[24], адна настаўніца), пазней колькасць загінуўшых узрасла да 9[2]. Па стане на 11 мая было шпіталізавана 3 дарослых і 18 дзяцей, з іх 6 параненых знаходзяцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане[7][25][26].

Заканадаўчыя ініцыятывы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні сваякам загінуўшых і загадаў ураду зрабіць больш жорсткімі законы аб зброі ў краіне[27]. Васіль Піскароў, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі, заявіў, што законапраект аб узмацненні жорсткасці абмежаванняў на атрыманне ліцэнзіі на зброю будзе разгледжаны 12 мая[28]. Сакратар генсавета «Адзінай Расіі» Андрэй Турчак падкрэсліў неабходнасць зрабіць больш жорсткім заканадаўства аб незаконным абароце зброі і знайсці больш эфектыўныя падыходы да абароны школ[29]. Упаўнаважаны па правах чалавека Таццяна Маскалькова прапанавала павысіць узрост атрымання зброі да 21 года[28]. Падобная прапанова таксама ўносілася ў 2018 годзе[30].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Стрелявший в казанской школе получил разрешение на оружие 28 апреля , Интерфакс (11 мая 2021 12:21). Праверана 11 мая 2021.
  2. 2,0 2,1 2,2 Число погибших в результате стрельбы в школе в Казани возросло до девяти , tass.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 В результате стрельбы в школе в Казани пострадали 32 человека , ТАСС (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  4. Что известно о стрельбе в школе в Казани. ТАСС (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  5. Ученик устроил стрельбу в казанской школе, Интерфакс, 11 мая 2021 10:04
  6. Очевидец сообщил о взрыве перед нападением на школу в Казани , ТАСС (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.; Стрельба в казанской школе. ОНЛАЙН (руск.) , Газета.Ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 При нападении на школу в Казани погибли восемь человек. Онлайн-трансляция “Ъ” , Коммерсантъ (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  8. Официальная информация , МВД России (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  9. В Казани введен режим контртеррористической операции (руск.) , Interfax.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  10. Александр Бастрыкин поручил передать в центральный аппарат уголовное дело о нападении на школу в Казани, в результате которого погибли люди. Следственный комитет Российской Федерации (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021. ([1])
  11. В Татарстане 12 мая объявлен днём траура — Реальное время (руск.) , realnoevremya.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  12. В МВД подтвердили задержание одного из напавших на школу в Казани , ТАСС (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  13. В МВД подтвердили задержание террориста, напавшего на гимназию в Казани (руск.) , Российская газета (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  14. Что известно о казанском стрелке — «Коммерсантъ» от 11.05.2021, 12:46
  15. Глава Татарстана рассказал, что известно о нападавшем на школу Казани (руск.) , Российская газета (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  16. https://ria.ru/20210511/ubiystvo-1731791471.html
  17. https://www.bbc.com/russian/news-57068258
  18. https://www.reuters.com/world/europe/nine-killed-school-shooting-russia-four-hospital-ria-2021-05-11/
  19. https://www.kommersant.ru/amp/4803171
  20. https://www.rbc.ru/society/11/05/2021/609a54249a794720634de06a
  21. Второго участника нападения на школу в Казани ликвидировали , tass.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  22. МВД: пособников у напавших на школу в Казани не было — Газета.ру, 11.05.2021 11:52; E1
  23. Власти Татарстана сообщили о восьми погибших при стрельбе в казанской школе , tass.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  24. Глава Татарстана прокомментировал ситуацию после стрельбы в школе (руск.) , РИА Новости (11 мая 2021).
  25. Шесть детей, пострадавших при стрельбе в школе в Казани, находятся в реанимации , tass.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  26. Шесть раненых при стрельбе в школе в Казани детей находятся в крайне тяжелом состоянии , tass.ru (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  27. At Least 9 Dead In School Shooting In Russia (англ.) , NPR.org .
  28. 28,0 28,1 При нападении на школу в Казани погибли девять человек, Коммерсантъ, 11 мая 2021
  29. «Единая Россия» считает необходимым ужесточить законодательство в сфере оборота оружия , ТАСС (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  30. Возраст на право приобретения оружия предложено увеличить до 21 года, 2019; После массового убийства в техникуме в Керчи в 2018 году власти уже обещали ужесточить правила оборота оружия В итоге их решили даже смягчить «для соблюдения баланса интересов», 2021. проект 594512-7, проект 602027-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]