Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён — масавае забойства, здзейсненае 15 снежня 2020 года ў Эфіопіі падчас вайны ў Тыграі. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), 750 чалавек, будучы ў царкве Маці Божай Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храма і расстраляны ўрадавай арміяй і саюзнымі баевікамі Фано на плошчы перад будынкам[1][2][3]. Перад забойствамі адбыўся канфлікт паміж грамадзянскімі і ваеннымі, так як людзі ў царкве меркавалі, што салдаты, якія размясціліся на суседняй плошчы, хацелі забраць Каўчэг Запавету — хрысціянскую рэліквію, якая, згодна з сцвярджэннем Эфіопскай праваслаўнай царквы, захоўваецца менавіта ў Марыям Цыён. Вернікі, не правільна зразумеўшы дзеянне ваеннаслужачых, паспрабавалі аказаць ім супраціў, на што апошнія адказалі агнём, а затым і мэтанакіраванай расправай[3][4].

Паколькі 11 студзеня 2021 года ўведзена забарона на ўезд журналістаў у рэгіён Тыграй, навіны аб гэтых падзеях упершыню з’явіліся праз больш чым два тыдні[4].

У адказ на бойню ў царкве Маці Божай Сіёна, прадстаўнік МЗС Польшчы заявіў: «Мы рашуча асуджаем вінаватых у гэтым варварскім злачынстве, здзейсненым у месцы адпраўлення культу. Мы чакаем, што эфіопскія ўлады неадкладна зробяць усё магчымае, каб высветліць яго абставіны і пакараць вінаватых». Польшча таксама заклікала бакі канфлікту ўстрымлівацца ад гвалту і паважаць правы чалавека, забяспечваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва і належным чынам абараняць месца адпраўлення культу і свабоду рэлігіі[5].

Зноскі

  1. Situation Report EEPA HORN No. 50 – 09 January 2021 (9 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
  2. Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021 (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
  3. 3,0 3,1 Situation Report EEPA HORN No. 53 – 12 January 2021 (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  4. 4,0 4,1 Massacre at Tigray's Mariam of Zion cathedral in Aksum (11 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  5. Polish statement regarding the massacre in front of the Church of Our Lady Mary of Zion in Aksum..