Масавае забойства ў школе Нашвіла
| Масавае забойства ў школе Нашвіла | |
|---|---|
| Месца нападу |
школа Кавенант, Нашвіл, Тэнесі, ЗША |
| Дата |
27 сакавіка 2023 |
| Спосаб нападу | расстрэл |
| Зброя | агнястрэл |
| Загінулыя | 6 (+1 нападнік) |
| Параненыя | 1[1] |
Раніцай 27 сакавіка 2023 года ў горадзе Нашвіл, поўдзень ЗША, сталіца штата Тэнесі, адбылося масавае забойства. У выніку страляніны загінулі 6 чалавек (3 супрацоўнікі і 3 дзіцяці). Сам нападнік быў застрэлены паліцыяй. Страляла 28-гадовая Одры Элізабэт Хэйл, былая вучаніца школы, якая ідэнтыфікуе сябе як трансгендар[2].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Стральба адбылася ў прыватнай прэсвітэрыянскай школе Кавенант, у якой навучаюцца каля 200 чалавек. Нападніца прыехала да навучальнай установы на машыне і пакінула яе на стаянцы. Стрэліўшы ў дзверы, яна ўвайшла ў будынак школы не сустрэўшы супраціву, бо там не было аховы. Одры Элізабэт Хейлі паднялася на другі паверх, дзе ішлі заняткі, забіла траіх дзевяцігадовых дзяцей і траіх дарослых супрацоўнікаў школы, пасля чаго была застрэлена паліцыянтамі[3]. Адзін з іх атрымаў траўмы ад аскепкаў шкла[4]. Дома ў Хэйлі былі выяўлены некалькі адзінак зброі, карта школы і маніфест[5].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Здарэнне стала 128 па ліку масавай стральбой у ЗША і зноў падняло пытанні аб узмацненні жорсткасці выдачы зброі[6][7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ News B. N. O. Woman opens fire at Tennessee elementary school, killing 6 — BNO News, 2023. Праверана 28 сакавіка 2023.
- ↑ Очередная школьная бойня в США устроена трансгендером: шесть убитых (руск.). www.mk.ru.
- ↑ После нападения трансгендера на церковную школу Байден шокировал американцев (руск.). НТВ.
- ↑ Nashville school shooter was transgender, had ‘manifesto,’ police say (англ.). The Washington Times.
- ↑ Audrey Hale, 28, named as Nashville school shooter as map and manifesto found (англ.). The Independent.
- ↑ «Мы должны остановить насилие». Байден требует запретить продажу автоматов в США (руск.). Газета.Ru.
- ↑ America's kids are failed again | CNN Politics (англ.). CNN.