Масавыя забойствы сірыйскіх алавітаў (2025)
У 2025 годзе ў Сірыі ўчынена серыя мэтанакіраваных забойстваў мірных жыхароў алавітаў.
Асабліва жорсткія расправы адбыліся ў пачатку сакавіка ў правінцыі Латакія, дзе, па даных Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, сірыйскія сілы бяспекі за два дні забілі сотні мірных жыхароў, у тым ліку 52 алавітаў толькі ў гарадах Аль-Мухтарыя і Аль-Шыр у сельскай мясцовасці Латакіі. Гэтыя падзеі адбыліся ў перыяд абвастрэння напружанасці і ўзброеных сутыкненняў паміж баевікамі сілаў пераходнага ўрада Сірыі і асобамі, лаяльнымі былому прэзідэнту Сірыі Башару Асаду. Нягледзячы на запэўніванні новых урадавых чыноўнікаў, што меншасці будуць у бяспецы ў новай Сірыі, са снежня 2024 года члены суполак алавітаў падвяргаліся забойствам і гвалту[1].
Паводле SOHR, як мінімум 973 асобы былі забітыў 39 эпізодах у перыяд з 6 па 8 сакавіка 2025[2][3][4][5][6]. Дырэктар Сірыйскай сеткі па правах чалавека Фадэль Абдул Гані заявіў, што ў перыяд з 6 па 8 сакавіка ўзброеныя баевікі, якія падтрымлівалі новы сірыйскі ўрад, забілі 164 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей і 13 жанчын, а групы лаяльных Асаду забілі 26 мірных жыхароў і 121 паліцэйскага Службы агульнай бяспекі Сірыі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Christou, William (7 March 2025). "Syrian security forces execute 125 civilians in battle against Assad loyalists". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 8 March 2025.
- ↑ "Deadliest acts of violence in over a decade": Hundreds of Alawites killed by security forces (англ.). France 24 (9 сакавіка 2025). Праверана 9 сакавіка 2025.
- ↑ Death toll from 2 days of clashes in Syria rises to more than 1,000 people (англ.). CTV News (8 сакавіка 2025). Праверана 8 March 2025.
- ↑ "Syria Security Forces, Allies Kill 745 Alawites: New Monitor Toll". Barron's. 8 March 2025. Праверана 8 March 2025.
- ↑ "29 massacres in the largest collective revenge.. 568 citizens liquidated and executed in cold blood on the coast and Latakia mountains" [Arabic]. SOHR. 8 March 2025. Праверана 8 March 2025.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка) - ↑ Mroue, Bassem; El Deeb, Sarah (8 March 2025). "2 days of clashes and revenge killings in Syria leave more than 1,000 people dead". The Washington Post. Праверана 8 March 2025.
- ↑ "311 casualties among government forces and civilians in Syrian coast". Enab Baladi. 8 March 2025.