Масавыя забойствы ў Адыграце (2020)
Масавыя забойствы ў Адыграце — расправы, якія адбыліся ў перыяд з лістапада па снежань 2020 года ля горада Адыграт у эфіопскім рэгіёне Тыграй. Забойствы здзейснілі эрытрэйскія ваенныя[1][2].
Першае забойства адбылося 18 лістапада, калі эрытрэйцамі былі забіты 59 жыхароў Заламбеса[1]. 21 лістапада, неўзабаве пасля захопу Ідагі Хамуса, яны пакаралі смерцю 24 чалавек[3]. Пасля таго, як замежная армія ўзяла пад кантроль сам Адыграт, эрытрэйцы вывелі адтуль 12 людзей на край горада і таксама пакаралі смерцю[3]. Афіцыйныя эфіопскія федэральныя крыніцы паведамлялі, што ўрадавыя сілы ўзялі пад свой кантроль Адыграт у гэты ж дзень[4]. 25 лістапада эрытрэйцамі былі забіты ад 8 да 15 грамадзянскіх асоб у Адыграце і 8 у Хаўзене[1]. 30 лістапада загінулі ад 80 да 150 мірных жыхароў у царкве Марыям Дэнгелат у 5 км на паўднёвы захад ад Айдага Хамус[2]. У пачатку снежня 13 хлопчыкаў з вёскі Такот каля Ідага Хамуса ва ўзросце 12–15 гадоў былі вымушаны дапамагчы салдатам Эрытрэі ў пагрузцы грузавіка, а затым былі пакараны смерцю[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 The situation in Tigray at the beginning of 2021. Researchgate (2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
- 1 2 Situation Report EEPA HORN No. 31 – 20 December. Europe External Programme with Africa (20 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
- 1 2 Zelalem, Zecharias; Brown, Will (2021-01-08). Eritrea's brutal shadow war in Ethiopia laid bare. The Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 2021-01-10. Праверана 2021-01-10.
- ↑ Ethiopia says it captured Tigrayan town of Adigrat. Al Jazeera English. 2020-11-21. Архівавана з арыгінала 2021-01-14. Праверана 2021-01-14.